У гандлёвай экспазіцыі рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), які пройдзе ў аграгарадку Александрыя 6-7 ліпеня, будуць задзейнічаны 116 суб'ектаў гаспадарання, паведамілі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама.
Агульная даўжыня гандлёвых радоў перавысіць 1,2 км, а для камфортнага адпачынку гасцей запланавана каля 2,5 тыс. пасадачных месцаў – прыкладна на 20% больш, чым у мінулым годзе. Будзе прадстаўлены шырокі асартымент харчовых тавараў, сваю прадукцыю прапануюць і прадпрыемствы канцэрна «Беллегпрам».
На свяце разгорнуцца некалькі тэматычных пляцовак: «Яселка з ласункамi», «Вулiца гандлёвая». На «Каравайнай сялiбе» можна будзе пакаштаваць хлебабулачныя і кандытарскія вырабы кампаніі «Дамачай». Зладзяць тут і свята квасу – гасцей пачастуюць фірмовымі напоямі з рознымі смакамі, а таксама ўпершыню прэзентуюць шырокай публіцы спецыяльна распрацаваны да юбілейнага мерапрыемства хлебны квас «Александрыя».
Гасцям свята прапануюць пакаштаваць разнастайныя стравы беларускай, украінскай, рускай кухні. Вядома ж, не абыдзецца без дранікаў, халадніка і бульбы ў лупіне з цыбуляй і кропам. Будуць частаваць таксама бульбянай каўбасой, рускімі блінамі, купатамі і іншымі прысмакамі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.07.2025 - 17:46
Прамая лінія па пытаннях парадку вызначэння заробку пры вылічэнні пенсіі пройдзе 28 ліпеня
21.07.2025 - 17:08
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 26 ліпеня ў Магілёўскай вобласці
21.07.2025 - 11:33
Вальшчыкі з лясгасаў Брэсцкай вобласці дапамагаюць ліквідаваць наступствы ўрагану ў Магілёве
21.07.2025 - 10:36