На мерапрыемствы II Еўрапейскіх гульняў прададзена больш за 160 тыс. білетаў, паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення па камунікацыях, сувязях з грамадскасцю і СМІ фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Аляксей Багдановіч.
«На ўчарашнюю раніцу было прададзена больш за 160 тыс. білетаў. Сёння лічба напэўна будзе павялічана, - сказаў Аляксей Багдановіч. - Першапачаткова планавалася прадаць 190 тыс., але з улікам пашырэння магчымасцей для гледачоў колькасць павялічылася да 250 тыс.».
Прададзены амаль усе білеты на спаборніцтвы па стральбе з лука. Тое ж датычыцца кулявой стральбы. Солд-аўт і ў пляжным футболе. Прадаюцца ўжо білеты на верхні ярус на спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы. На цырымонію адкрыцця яшчэ засталіся білеты, але іх няшмат.
«Больш за 20 тыс. білетаў прададзена за мяжу. Але гэта статыстыка чыстая: у балельшчыкаў была магчымасць прастаўляць адпаведную птушачку пры куплі. Нехта гэта рабіў, а нехта не. Мы лічым, што рэальная лічба можа быць у два разы большая», - дадаў Аляксей Багдановіч.
Ён адзначыў, што апошні месяц асабліва актывізаваліся пакупнікі з гарадоў у радыусе 700 км ад Мінска. Асабліва з Масквы, Санкт-Пецярбурга. Дае эфект размешчаная ў пошукавых сістэмах і на спартыўных сайтах рэклама.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 16:13
У Магілёўскім раёне ў рамках праекта «Спорт для ўсіх» адкрылася сучасная спартыўная пляцоўка
02.06.2025 - 09:39
Яўген Залатой стаў чэмпіёнам Еўропы па акадэмічным веславанні
02.06.2025 - 09:26
Георгій Фокін стаў чэмпіёнам свету па муай-тай сярод моладзі
26.05.2025 - 12:21
«Барысфен» прайграў у Віцебску. Лёс бронзы вырашыцца ў Магілёве
19.05.2025 - 08:43
Магілёўскі ЦАР другі раз выйграў Суперкубак Беларусі па пляжным футболе