Спецыфічная прафілактыка ці вакцынацыя – найбольш дзейсны спосаб прафілактыкі інфекцыйных захворванняў. Новая каранавірусная інфекцыя не з'яўляецца выключэннем.
– З мэтай забеспячэння бяспечнай і эфектыўнай імунізацыі праведзена работа па забеспячэнні гатоўнасці арганізацый аховы здароўя Магілёўскай вобласці, – адзначылі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. – Арганізавана дадатковае навучанне медыцынскага персаналу, падрыхтоўка і абсталяванне прышчэпачных кабінетаў (пунктаў вакцынацыі). З улікам патрабаванняў вытворцы да ўмоў транспарціроўкі і захоўвання вакцыны набыта адпаведнае халадзільнае абсталяванне, наладжана сістэма пастаяннага кантролю, так званага «халадовага ланцуга».
У Магілёўскай вобласці ўжо стартавала імунізацыя супраць інфекцыі COVID-19. У арганізацыі аховы здароўя вобласці паступіла 1610 доз вакцыны «Гам-КОВИД-Вак», або «Спадарожнік V» расійскай вытворчасці. Вызначаны арганізацыі аховы здароўя, задзейнічаныя ў першым этапе правядзення вакцынацыі: Магілёўская цэнтральная паліклініка, Магілёўская паліклініка №6, Бабруйская гарадская паліклініка №1, Быхаўская цэнтральная райбальніца, Бялыніцкая ЦРБ, Клімавіцкая ЦРБ і Асіповіцкая ЦРБ.
На пачатковых этапах арганізавана імунізацыя работнікаў арганізацый аховы здароўя – гэта тыя людзі, якія ў сілу спецыфікі прафесійнай дзейнасці найбольш схільныя да рызыкі інфікавання. Па стане на 25 студзеня супраць інфекцыі COVID-19 прышчэплена больш за 200 работнікаў арганізацый аховы здароўя рэгіёну.
Праца па вакцынацыі працягваецца. У далейшым плануецца імунізацыя работнікаў устаноў сістэмы адукацыі і ўстаноў з кругласутачным знаходжаннем дзяцей і дарослых, якія маюць як павышаныя рызыкі інфікавання, так і высокія рызыкі распаўсюджвання інфекцыі ў выпадку захворвання.
Грамадзяне, якія жадаюць зрабіць прышчэпку супраць інфекцыі COVID-19, ва ўзросце 18 – 60 гадоў могуць звяртацца ў арганізацыі аховы здароўя па месцы жыхарства для запісу на вакцынацыю. Пытанне аб правядзенні прафілактычнай прышчэпкі будзе вырашацца урачом-спецыялістам непасрэдна перад вакцынацыяй з улікам стану здароўя пацыента, наяўных паказанняў і супрацьпаказанняў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 13:01
17.04.2025 - 16:42
15.04.2025 - 10:05
10.04.2025 - 12:07
Медыкі Магілёўшчыны - у ліку лаўрэатаў прэміі БПРЗ у галіне аховы працы
09.04.2025 - 12:10
Навучанне прафактыва - інвестыцыя ў будучыню арганізацыі аховы здароўя