Адкрыты традыцыйны рэспубліканскі турнір па спартыўнай акрабатыцы «Кіндар-сюрпрыз» пройдзе 2–7 сакавіка ў Палацы гімнастыкі Магілёва. Пра гэта паведамілі ў гарадской СДЮШАР «Багіма» імя А. Г. Мішчанкі.
Паводле слоў суразмоўцаў, у спаборніцтвах прымуць удзел каманды з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і Малдовы. Усяго на турніры выступіць больш за 200 спартсменаў у трох узроставых катэгорыях: малодшай (атлеты 6–14 гадоў), AGE GROUP(7–16 гадоў), старэйшай (9–16 гадоў). Гонар Магілёўскай вобласці будуць абараняць выхаванцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву «Багіма», якія маюць добры вопыт выступленняў на рэспубліканскіх і міжнародных турнірах.
Пераможцаў і прызёраў турніру ўзнагародзяць медалямі, граматамі, каштоўнымі падарункамі, а ўсіх без выключэння ўдзельнікаў – сувенірамі. Акрамя прызоў за спартыўныя дасягненні, арганізатары першынства падрыхтавалі сюрпрызы ў спецыяльных намінацыях: за самы высокі бал у дзённіку па выніках паўгоддзя – «Умка турніру», самым юным удзельнікам – «Кіндар спаборніцтваў» і інш.
«У Магілёве спаборніцтвы праводзяцца пятнаццаты год запар. Кожны раз яны выклікаюць усё большую цікавасць як у спартсменаў, так і ў гледачоў, паколькі акрабатыка –вельмі яркі і відовішчны від спорту, – расказалі суразмоўцы. – На «Кіндар-сюрпрызе» спартсмены-пачаткоўцы робяць першыя крокі ў вялікі спорт. Для больш дасведчаных акрабатаў турнір становіцца добрай пляцоўкай, дзе яны могуць удасканаліць майстэрства і атрымаць спаборніцкі вопыт».
Спаборніцтвы праводзяцца з мэтай папулярызацыі, развіцця акрабатыкі ў Магілёўскай вобласці і Беларусі, павышэння і ўдасканалення спартыўнага майстэрства юных акрабатаў, а таксама пашырэння сувязяў па абмене вопытам падрыхтоўкі спартсменаў, умацавання сяброўскіх адносін са спартсменамі іншых краін.
Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць ДСУСУ «Магілёўская гарадская СДЮШАР «Багіма» імя В. Г Мішчанкі», Упраўленне спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама, аддзел спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама.
Генеральным партнёрам мерапрыемства з’яўляецца аператар сотавай сувязі –СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».
Адкрыццё спаборніцтваў – 4 сакавіка ў 12.30, закрыццё – 6 сакавіка ў 14.00. Уваход вольны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 10:57
Адкрытае першынство па джып-спрынце «Дарогамі Перамогі» пройдзе 27 красавіка ў Бабруйскім раёне
18.04.2025 - 09:19
Магіляўчанка Сюзанна Валадзько заваявала бронзу чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы
16.04.2025 - 09:26
«Барысфен» і «Гродна-93» перамаглі на фінішы рэгулярнага сезона чэмпіянату Беларусі
11.04.2025 - 12:34
Аліна Шаўчук стала чэмпіёнкай Еўропы па барацьбе ў вазе да 68 кг
10.04.2025 - 11:42
Бабруйчанка Аліна Шаўчук выйшла ў фінал чэмпіянату Еўропы па барацьбе