Завяршыўся чарговы этап падрыхтоўкі да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Канчатковавызначыўся склад участковых камісій – у яго ўвайшлі 8 182 чалавекі, паведамілі ў абласной камісіі па выбарах.
Найбольшая колькасць членаў участковых камісій – гэта прадстаўнікі ад грамадскіх аб’яднанняў. Яны складаюць 46,7 % ад агульнай колькасці членаў участковых камісій (або 3 820 чалавек). Ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў склад участковых камісій уключана 12,4 % (або 1 017 чалавек), ГА «Белая Русь» – 7% (або 573 чалавекі), Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі – 5,6 % (або 462 чалавекі), Беларускі саюз жанчын – 5,6 % (або 461 чалавек). Сярод палітычных партый лідзіруе Камуністычная партыя Беларусі – 0,2 % (або 18 чалавек).
Таксама ў склад участковых камісій 1 309 грамадзян дэлегавана працоўнымі калектывамі (37,3 %), 3 053 чалавекі (37,3 %) уключаныя грамадзянамі шляхам падачы заяў.
Дарэчы, на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ўтворана 739 участкаў для галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, з іх 36 – у бальніцах, санаторыях і іншых установах аховы здароўя.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.08.2025 - 10:37
Уборка азімага рапсу ў Магілёўскай вобласці перасягнула экватар
29.07.2025 - 09:47
Першыя сярод моладзі: экіпаж з Кіраўскага раёна намалаціў больш за 1 тыс. тон збожжа новага ўраджаю
25.07.2025 - 18:08
25.07.2025 - 09:38
«Уся справа ў жаданні працаваць». Першага механізатара-тысячніка ўшаноўвалі ў Магілёўскай вобласці
24.07.2025 - 16:06