Больш за 600 бегуноў прынялі ўдзел у Асіповіцкім міжнародным марафоне, прысвечаным 75-й гадавіне вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і памяці Героя Савецкага Саюза генерала М. Ф. Каралёва. У гэтым годзе традыцыйнае красавіцкае свята аматараў бегу прайшло ў раённым цэнтры ў 37 раз.
Акрамя беларусаў, дыстанцыю пераадольвалі чатыры госці з Санкт-Пецярбурга, Новасібірска, Арэхава-Зуева і Калінінграда.
У самай складанай дысцыпліне – марафоне – спаборнічала 36 стаераў. Абсалютным пераможцам стаў Аляксандр Кошур з Баранавічаў. Яго вынік – 2 гадзіны 32 хвіліны 59 секунд – рэкордны за ўсю гісторыю правядзення Асіповіцкага марафону.
89 спартсменаў выступалі на дыстанцыі 10 км. Школьнікі ўдзельнічалі ў 2-кіламетровым забегу.
Беглі ў гэты дзень і 6 самых старэйшых і вопытных лёгкаатлетаў. Адзіны асіпаўчанін у гэтай катэгорыі Барыс Ліпскі (77 гадоў) стаў чацвёртым з вынікам 25 хв. На першым месцы – 80-гадовы жыхар Жодзіна Вячаслаў Варанцоў (17.52), на другім – ягоны аднагодак з Бабруйска Пётр Аўласенка (20.25), а на трэцім – зноў жодзінец Арнольд Слуцкер (24.54), якому 81 год. Адзіная жанчына ў катэгорыі – 81-гадовая мінчанка Тамара Новікава – прабегла за 30.33.
Па матэрыяле gzt-akray.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 16:42
16.09.2025 - 14:15
15.09.2025 - 09:13
Ягор Шарамкоў заваяваў срэбра ў вольных практыкаваннях на этапе Кубка выкліку ў Парыжы
11.09.2025 - 10:10
10.09.2025 - 09:14
28.08.2025 - 10:18
Хакеісты «Дынама-Шынніка» рыхтуюцца да старту ў новым сезоне МХЛ