RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Больш за 70 школьных кірмашоў будзе працаваць у Магілёўскай вобласці

Больш за 70 школьных кірмашоў будзе працаваць у Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.

На кірмашах, большасць якіх адкрыецца ў жніўні, можна будзе набыць усё неабходнае для навучэнцаў, не наведваючы іншыя крамы. Прадстаўленая прадукцыя дазволіць падрыхтаваць да школы як самых маленькіх – першаклашак, так і старшакласнікаў, падкрэслілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.

Самы буйны школьны базар размесціцца ў Магілёве на пляцоўцы каля парку атракцыёнаў (пр-т Пушкінскі 7). Ён будзе працаваць па 31 жніўня з 11.00 да 19.00. Тут плануецца задзейнічаць каля 60 суб’ектаў гаспадарання, якія прапануюць розныя тавары, неабходныя да новага навучальнага года, – ад канцылярскіх прыладаў і школьных ранцаў-заплечнікаў да адзення дзелавога стылю і спартыўнага абутку.

У Бабруйску школьныя кірмашы ўжо разгарнуліся на пешаходнай зоне вуліцы Сацыялістычнай і каля «Універмага». Гандлёвыя рады будуць працаваць да 8 верасня з 9.00 да 16.00 штодня, акрамя панядзелка.

У райцэнтрах таксама запланавана арганізацыя школьных базараў. У Крычаве пашыраны продаж тавараў школьнага асартыменту вядзецца з 20 ліпеня на мясцовым рынку, з пачатку жніўня па выхадных днях ён стартуе на гарадскім рынку ў Асіповічах. Таксама ў райцэнтры 16 і 23 жніўня адбудзецца вялікі кірмаш «Школьны базар-2019» з удзелам суб’ектаў гандлю ўсіх формаў уласнасці і прадпрыемстваў таваравытворцаў.

«Школьныя кірмашы заўсёды карыстаюцца папулярнасцю. Аднак найбольшы прыток наведвальнікаў мы чакаем у другой палове жніўня. Менавіта ў гэты час большасць бацькоў пачынае збіраць дзяцей у школу», – адзначылі спецыялісты.

Магчымасць падрыхтаваць школьнікаў да новага навучальнага года прадастаўлена і ў іншых гандлёвых аб’ектах рэгіёна. Набыць школьную вопратку, абутак, панчошна-шкарпэткавыя і скургалантарэйныя вырабы можна ў фірменных і ведамасных магазінах прадпрыемстваў вытворцаў і гандлю: «Калінка», «Камінтэрн», «Жлобінская швейная фабрыка», «Марка», «Нёман», «Панда», «Світанак», «8 Сакавіка» і інш.

«Запасы прадукцыі школьнага асартыменту мы паступова пачалі ствараць яшчэ ў красавіку-маі бягучага года, таму на сённяшні дзень гандаль забяспечаны дастатковай колькасцю адзення дзелавога стылю, абутку, школьных прылад», – заявілі ў аблвыканкаме.

Гандлёвыя арганізацыі праводзяць розныя акцыі сацыяльнай накіраванасці: продаж тавараў у растэрміноўку і крэдыт, прадастаўленне зніжак. Напрыклад, універмаг «Цэнтральны» (Магілёў) прадастаўляе зніжку ў памеры 25% на адзенне для школьнікаў. Тут таксама зацверджана сацыяльная праграма лаяльнасці, даступная для кожнага пакупніка. Яна прадугледжвае паступовае памяншэнне кошту на тавары школьнага асартыменту: на 10% – да 1 жніўня, на 15% – 2-20 жніўня, на 20% – 21-31 жніўня, на 25% – 1-15 верасня. У рознічнай гандлёвай сетцы Магілёўскай вобласці 24-25 жніўня пройдзе акцыя «Адзіны дзень зніжак». У рэгіёне запланавана правядзенне больш за 300 выстаў-продажаў і распродажаў да новага навучальнага года.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая