Больш за 80 школьнікаў рэгіёна прыняло ўдзел у абласным конкурсе відэаролікаў «Магілёўскі край – любі і праслаўляй». Хлопцы і дзяўчаты здымалі сюжэты пра родны край, выкарыстоўваючы тэлефоны, планшэты, фотаапараты, а потым выкладвалі работы ў Інтэрнэт. Паставіць лайк упадабанаму відэа і наблізіць ўдзельніка да перамогі мог кожны.
У выніку прыз глядацкіх сімпатый атрымала работа «Сярод вуліц і сцен гарадской мітусні» вучаніцы магілёўскай школы № 5 Аляксандры Ларынай. Найлепшым, на думку журы, стаў відэаролік Дар’і Васіленка з СШ № 40 абласнога цэнтра. Усе фіналісты атрымалі ганаровыя граматы, а пераможцы – прафесійныя падарункі.
Рэжысёр тэлерадыёкампаніі «Магілёў» Аляксандр Грыгалец, які стаяў ля вытокаў тэлебачання вобласці, правёў для фіналістаў майстар-клас.
Па матэрыяле ТРК «Могилев»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 15:17
30.05.2025 - 09:37
Лепшы па прафесіі-2025 у Магілёве: конкурс прафмайстэрства сярод моладзі на Магілёўліфтмаш
29.05.2025 - 17:31
22.05.2025 - 10:20
У Магілёўскім кадэцкім вучылішчы вызначылі права нашэння берэта