Абласная спартакіяда для ўдзельнікаў моладзевых атрадаў аховы правапарадку «Акадэмія мужнасці» пройдзе ў горадзе на Дняпры 28 кастрычніка.
Сёлета ў спаборніцтве прыме ўдзел 9 каманд з Магілёва, Бабруйска, Дрыбіна, Шклова, Круглага, Кіраўска, Асіповіч, Хоцімска, Горак.
Спартакіяда будзе складацца з тэарэтычнай і спартыўнай частак. Хлопцам трэба будзе адказаць на пытанні па прававой і медыка-санітарнай падрыхтоўцы, праявіць сілу і спрыт у бегу на 100 і 1000 м, стральбе з пнеўматычнай зброі, перацягванні каната, гіравым спорце, падцягванні на перакладзіне.
Па выніках спаборніцтва пераможцаў узнагародзяць дыпломамі і каштоўнымі прызамі.
Сёння ў Магілёўскай вобласці налічваецца 129 моладзевых атрадаў аховы правапарадку агульнай колькасцю 2670 байцоў.
Арганізатарам мерапрыемства выступае Магілёўскі абласны камітэт ГА «БРСМ».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.09.2025 - 14:45
10.09.2025 - 11:13
08.09.2025 - 09:14
Моладзь Саюзнай дзяржавы: памяць аб ВАВ - гэта не проста старонкі падручнікаў, а наш маральны шчыт
05.09.2025 - 12:08
Творчыя конкурсы, майстар-класы, экскурсіі: Магілёў прымае фестываль «Моладзь - за Саюзную дзяржаву»
05.09.2025 - 10:25
Яркі старт конкурснай праграмы фестывалю Саюзнай дзяржавы ў Магілёве