Больш за 97% кацельняў ЖКГ Магілёўскай вобласці атрымалі пашпарты гатоўнасці да асенне-зімовага перыяду. Пра гэта паведаміў сёння намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Маслаў на пасяджэнні аблвыканкама.

Арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы народнай гаспадаркі рэгіёна ў асноўным выкананы. Створаны неабходныя запасы паліва для задавальнення патрэбаў насельніцтва, аб’ектаў сацыяльнай сферы і культурнага прызначэння. Выканана заданне па рамонце і рэканструкцыі цеплавых сетак. Для павышэння надзейнасці і бяспекі працы высакавольтных і нізкавольтных ліній электраперадачы прадпрыемства «Магілёўэнерга» сумесна з Магілёўскім вытворчым лесагаспадарчым аб’яднаннем і райвыканкамамі расчысцілі прасекі, вырубілі небяспечныя дрэвы і насаджэнні ў палосах лесу, прылеглых да прасек.

Сяргей Маслаў падкрэсліў, што падрыхтоўка жылфонду вобласці да эксплуатацыі ў асенне-зімовы перыяд патрабуе паскарэння тэмпаў. Арганізацыі ЖКГ пакуль атрымалі толькі 28 пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў, што складае 68,3% ад задання. У поўным аб’ёме выкананы работы па шкленні месцаў агульнага карыстання, рамонце бойлераў, водапавышальных установак, стыкаў сценавых панэляў, цеплавой ізаляцыі, сістэм ацяплення і цеплавых пунктаў. На завяршальных этапах – рамонты дахаў, печаў і электраабсталявання.

У цэлым у рэгіёне маюць намер на працягу наступнага тыдня скончыць падрыхтоўку да ацяпляльнага сезона і забяспечыць рэгістрацыю пашпартоў гатоўнасці па ўсіх аб’ектах.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц запатрабаваў ад усіх кіраўнікоў зацікаўленых ведамстваў і службаў, гар- і райвыканкамаў забяспечыць устойлівае функцыянаванне падведамных аб’ектаў у ацяпляльным перыядзе, стабільнае забеспячэнне насельніцтва палівам і цеплавой энергіяй, надзейную працу аварыйна-рамонтных службаў. «Мы павінны быць гатовыя да развіцця любой сітуацыі. Таму ў рэгіёне павінна быць на лінейцы гатоўнасці ўся спецтэхніка, а на выпадак аварыйных сітуацый створаны запас неабходных рамонтных матэрыялаў, падрыхтаваныя да працы ўсе перасоўныя кацельні і аўтаномныя крыніцы электразабеспячэння», – адзначыў кіраўнік рэгіёна.


Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 09:15
21.11.2025 - 11:17
18.11.2025 - 17:59
Павышэнне эканамічнай бяспекі: у Магілёве адбыўся семінар па падтрымцы айчыннага вытворцы
18.11.2025 - 12:13
Стала вядома, калі ў Магілёўскай вобласці зазіхацяць прылаўкі крам
18.11.2025 - 09:41
Магілёўская вобласць заклала ў стабфонд 18 тыс. тон агародніны і яблыкаў
17.11.2025 - 15:00