RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Больш за Br240 тыс падаткаў недаплаціла ў бюджэт магілёўскае таварыства з абмежаванай адказнасцю

Больш за Br240 тыс падаткаў недаплаціла ў бюджэт магілёўскае таварыства з абмежаванай адказнасцю, якое займаецца вытворчасцю і ўстаноўкай вокнаў і рамонтна-будаўнічымі работамі. Гэты факт выявілі работнікі ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Магілёўскай вобласці, паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення Святлана Каладзістая.

Устаноўлена, што службовыя асобы камерцыйнай арганізацыі на працягу двух гадоў хавалі ад падаткаабкладання частку выручкі. Так, у 2018–2019 гадах фірма выконвала мантаж вокнаў у кватэрах і дамах жыхароў Беларусі за наяўны разлік і адлюстроўвала ў бухуліку толькі аванс у памеры 30% ад кошту выкананых работ. Гэта пацягнула за сабой паніжэнне падатковай базы і, як следства, нявыплату ў бюджэт больш за Br240 тыс.падаткаў.

Даналічаныя па выніках праверкі сумы падаткаў дырэктар фірмы вырашыў пагасіць за кошт бюджэту. Паводле яго ўказання ў акты выкананых работ па рамонце будынка Мсціслаўскай раённай паліклінікі былі ўключаныя работы, якія на аб’екце не выконваліся, і матэрыялы, якія не выкарыстоўваліся. У выніку камерцыйнае прадпрыемства незаконна атрымала з бюджэту звыш Br230 тыс.

З улікам сабраных упраўленнем матэрыялаў у дачыненні да дырэктара і галоўнага бухгалтара ТАА распачатыя крымінальныя справы па ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты сум падаткаў у асабліва буйным памеры), а ў дачыненні да дырэктара – яшчэ і крымінальная справа па ч. 3 арт. 424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, якое пацягнула цяжкія наступствы).

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая