У Магілёўскай вобласці, паводле звестак на 1 мая 2019 года, спрошчаную сістэму падаткаабкладання (ССП) ужываў 21 521 плацельшчык (54% ад агульнай колькасці суб’ектаў гаспадарання), з іх – 15 402 індывідуальныя прадпрымальнікі, 6 119 – арганізацыі. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ рэгіёна.
У бюджэт вобласці названыя суб’екты гаспадарання заплацілі Br 40,5 млн. падаткаў і іншых плацяжоў. Доля названых паступленняў у бюджэце вобласці склала 9,1%.
ССП адносіцца да асаблівых рэжымаў падаткаабкладання, якія накіраваны на спрашчэнне вядзення ўліку і складання падатковай справаздачнасці. Сама па сабе ССП не падае якіх-небудзь падатковых ільгот, але дазваляе суб’ектам малога прадпрымальніцтва з невялікім абаротам і штатам пералічваць плацяжы ў бюджэт дастаткова проста.
Парадак прымянення ССП рэгулюецца главой 32 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.09.2025 - 13:16
У Беларусі з 1 верасня павялічацца базавая стаўка і заробкі бюджэтнікаў
01.09.2025 - 13:15
У Беларусі з 1 верасня павялічыліся ўсе віды працоўных пенсій
29.08.2025 - 13:39