За студзень–красавік гэтага года суб’екты малога і сярэдняга бізнесу Прыдняпроўскага краю заплацілі ў бюджэт Br166,9 млн., або 37,1% ад агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.
«У параўнанні з мінулым годам паступленні ў бюджэт павялічыліся на 3,1%, або на Br5 млн. у фактычным вылічэнні, – адзначылі суразмоўцы. – Рост паступленняў ад арганізацый склаў 2,9%, ці Br4 млн», ад індывідуальных прадпрымальнікаў – 4,4%, ці Br1 млн».
Як расказалі ў прэс-цэнтры, на 1 мая ў рэгіёне колькасць суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва склала 33,2 тыс. плацельшчыкаў, у тым ліку 25,2 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў, 8 тыс. – юрыдычных асоб.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.10.2025 - 11:08
Прадукцыя ААТ «Стужка» заваявала вышэйшую ўзнагароду ў прэстыжным расійскім конкурсе
13.10.2025 - 15:16
Новы кіраўнік ААТ «Магілёўхімвалакно» назваў ключавыя задачы, якія стаяць перад прадпрыемствам