RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Бюро пашпартызацыі насельніцтва і ўпраўленне па грамадзянстве і міграцыі УУС аблвыканкама працуе па новым адрасе

Бюро пашпартызацыі насельніцтва і ўпраўленне па грамадзянстве і міграцыі УУС аблвыканкама працуе па новым адрасе. Зараз прыём вядзецца ў будынку, размешчаным па адрасе: г. Магілёў, завулак Буянава, 22.

Ва УГіМ УУС прыём ажыццяўляецца ў буднія дні з 8.00 да 13.00, субота і нядзеля – выхадны.

Начальнік упраўлення вядзе асабісты прыём грамадзян у першую сераду месяца з 8.00 да 14.00 (кабінет 201, тэл. 80222 29-58-00). У выпадку адсутнасці начальніка ўпраўлення прыём ажыццяўляецца адным з яго намеснікаў.

Таксама можна атрымаць кансультацыі па пытаннях:

– працоўнай міграцыі, выдачы (падаўжэння) спецыяльнага дазволу на права займацца працоўнай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь замежнаму грамадзяніну або асобе без грамадзянства (тэл. 80222 295-805),

– прадастаўлення статусу бежанца, дадатковай абароны або прытулку ў Рэспубліцы Беларусь (тэл. 80222 295-806);

– выдачы дазволу на пастаяннае (часовае) пражыванне (знаходжанне) у Рэспубліцы Беларусь замежнікам, атрыманне віз Рэспублікі Беларусь, афармлення дакумента аб запрашэнні ў Рэспубліку Беларусь замежніка або асобы без грамадзянства (тэл. 80222 295-803);

– па пытаннях грамадзянства Рэспублікі Беларусь (тэл. 80222 295-807);

– па пытаннях афармлення пашпарта, для выезду за мяжу на пастаяннае жыхарства, рэгістрацыі грамадзян па месцы жыхарства (знаходжання) (тэл. 80222 295-808).

Падраздзяленні грамадзянства і міграцыі рэгіёна сёння з’яўляюцца самымі наведвальнымі міліцэйскімі падраздзяленнямі. Толькі за студзень 2019 года іх супрацоўнікі падрыхтавалі і выдалі грамадзянам каля 5 тыс. дакументаў, якія сведчаць асобу.

Прафілактычная праца, якая праводзіцца з замежнымі грамадзянамі, дазволіла замацаваць пазітыўныя тэндэнцыі па стабілізацыі крымінагеннай абстаноўкі сярод названай катэгорыі грамадзян. Зніжэнне колькасці злачынстваў, учыненых замежнікамі на тэрыторыі вобласці, у 2018 годзе склала 16% у параўнанні з 2017 годам. Удалося захаваць гэтую тэндэнцыю і ў студзені 2019-га – скончана папярэдняе расследаванне па 6 злачынствах, учыненых замежнікамі, у той час як у студзені 2018 – па 24.

Важным напрамкам дзейнасці з’яўляецца таксама праца з грамадзянамі па выкананні адміністрацыйных працэдур, разгляд заяў і зваротаў па пытаннях рэалізацыі заканадаўства ў сферы грамадзянства, міграцыі, працы з замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, рэгістра насельніцтва, знешняй працоўнай і вымушанай міграцыі. Толькі за першы месяц года разгледжана 190 хадайніцтваў аб выдачы дазволаў на пастаяннае (часовае) пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь замежнікам, больш за 70 – аб афармленні пашпарта для пастаяннага пражывання за межамі краіны, зарэгістравана больш за 100 працоўных дагавораў з працоўнымі імігрантамі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая