Магілёўскай абласной камісіяй па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў падведзены вынікі кантролю за першым этапам уступнай кампаніі – цэнтралізаваным тэставаннем.
Як адзначыў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці, старшыня абласной камісіі Алег Садоўскі, тэставанне ў рэгіёне прайшло спакойна і арганізавана. Яўка абітурыентаў у асноўныя дні ў сярэднім па вобласці склала 92,3%, найбольшая – на тэставанне па рускай мове (96,3%). У рэзервовыя дні (19, 21 і 23 ліпеня) яўка абітурыентаў у сярэднім складала 92%.
Як і ў мінулыя гады, кантроль за правядзеннем тэставання ажыццяўляўся на ўсіх этапах і ў кожнай з задзейнічаных аўдыторый 7 пунктаў тэставання Магілёўшчыны. На самай масавым тэставанні (па рускай мове) у кантролі прыняло ўдзел больш за 200 чалавек.
За парушэнні патрабаванняў парадку правядзення ЦТ (пранос мабільнага тэлефона ў аўдыторыю) ад удзелу ў ім быў адхілены адзін абітурыент на выпрабаванні па беларускай мове. Для параўнання: у мінулым годзе за падобнае парушэнне былі адхілены двое.
На наступным этапе ўступнай кампаніі будзе ажыццяўляцца кантроль за выкананнем вышэйшымі і сярэднімі спецыяльнымі навучальнымі ўстановамі парадку прыёму дакументаў, правядзення ўступных экзаменаў і залічэння абітурыентаў.
З 20 ліпеня ва ўсіх установах сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а з 25 ліпеня – у вышэйшых навучальных установах прыёмныя камісіі ажыццяўляюць прыём дакументаў.
Да заканчэння ўступнай кампаніі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці працягнуць працаваць тэлефоны «гарачай лініі»: 8 (0222) 62-47-73, 62-47-75, 62-48-97. Па іх можна паведаміць інфармацыю аб парушэннях і недахопах у рабоце прыёмных і прадметных экзаменацыйных камісій навучальных устаноў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 13:17
03.06.2025 - 12:35
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 7 чэрвеня
03.06.2025 - 11:15
Унікальная экспазіцыя. «Цягнік Перамогі» прыбудзе ў Магілёў 28 чэрвеня
03.06.2025 - 10:39
У Магілёве ўшанавалі памяць дзяцей вайны: акцыя «Гірлянда памяці» ад Беларускага дзіцячага фонду