Цеплавая мадэрнізацыя жылля ў Беларусі пачнецца з Магілёўскай і Гродзенскай абласцей, для пілотнага праекта выбіраюць каля 250 дамоў, паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Кухараў на сустрэчы з кіраўніком прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Алексам Крэмерам.
«На базе Магілёўскай і Гродзенскай абласцей будзе рэалізаваны пілотны праект. Цяпер у рэгіёнах ідзе адпрацоўка з жыхарамі пераліку жылых дамоў (гэта прыкладна 250 дамоў), дзе будзе цеплавая рэабілітацыя, – сказаў Уладзімір Кухараў. – Думаю, што ў найбліжэйшы час пасля падпісання неабходных дакументаў пачнецца рэалізацыя гэтага праекта».
Акрамя таго, з экспертамі зараз адпрацоўваюцца мерапрыемствы па павышэнні энергаэфектыўнасці сацыяльных аб’ектаў. «У найбліжэйшы час ва ўрадзе пройдзе нарада па канкрэтызацыі гэтых мерапрыемстваў», –дадаў віцэ-прэм’ер.
Алекс Крэмер у сваю чаргу выказаў падзяку ў сувязі са стварэннем рабочай групы, якая зоймецца каардынацыяй падрыхтоўкі праекта па энергаэфектыўнасці ў грамадскіх будынках. «Стварэнне гэтай рабочай групы з’яўляецца вельмі важным і пазітыўным крокам. Таму што хоць праект і прысвечаны энергаэфектыўнасці, некаторыя з самых важных рашэнняў будуць прымацца ў Міністэрстве фінансаў», – растлумачыў Алекс Крэмер. Паводле яго слоў, адной з ключавых задач праекта па энергаэфектыўнасці з’яўляецца стварэнне ўстойлівага механізму фінансавання энергазберажэння, які б дазваляў выкарыстоўваць зэканомленыя сродкі ў якасці інвестыцый у іншыя праекты.
Указ № 327 «Аб павышэнні энергаэфектыўнасці шматкватэрных жылых дамоў» падпісаны ў верасні 2019 года. Рашэнне аб цеплавой мадэрнізацыі будзе прымацца на агульным сходзе ўласнікаў. Прадугледжваецца, што ў фінансаванні энергаэфектыўных мерапрыемстваў магчымы долевы ўдзел бюджэту і ўласнікаў, а таксама прывабліванне на гэтыя мэты іншых крыніц, уключаючы пазыковыя сродкі міжнародных крэдытна-фінансавых арганізацый.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
11.07.2025 - 11:12
Як будуць ацэньваць удзельнікаў конкурсу «Прадпрымальнік года» з 1 студзеня? Адкарэктаваны парадак
11.07.2025 - 10:04
Стыхія ўдарыла па маёмасці? Белдзяржстрах тлумачыць, як хутка атрымаць кампенсацыю за шкоду
09.07.2025 - 08:45
Маштабны продаж тавараў для школьнікаў пачнецца ў Беларусі з 15 ліпеня
01.07.2025 - 15:12
Тэхніка «МТЗ-Холдынгу» будзе прадстаўлена на рэспубліканскім свяце «Александрыя збірае сяброў»
27.06.2025 - 17:35