Магілёўскай вобласці чатырохтысячную мяжу па перавозцы збожжа пераадолелі тры кіроўцы ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» (Магілёўскі раён).
Лідарства ў рэгіёне па-ранейшаму ўтрымліваюць Андрэй Максутаў (перавёз 4029 т), Уладзімір Котаў (4021 т) і малады кіроўца Міхаіл Цалабёнак (4008 т).
Усяго ў вобласці, паводле аператыўных дадзеных, налічваецца 171 кіроўца, які перавёз 1 тыс. і больш т збожжа, 20 – 2 тыс. т і больш, 1 –3 тыс. і больш т новага ўраджаю.
Жніво ў рэгіёне ўжо праведзена на 81 % пасеваў збожжавых і зернебабовых культур. Намалочана амаль 636 тыс. т збожжа, ураджайнасць склала 26 ц/га. У ліку лідараў па ўборцы – Чавускі раён, хлеба тут убрана на 97 % плошчаў. У Кіраўскім раёне збожжа ўбрана на 96 % плошчаў, а ў Краснапольскім – на 92 %. У цэлым, усе раёны Магілёўскай вобласці перасягнулі 80-працэнтнуюмяжупа ўборцы. Трохі адстаюць хлебаробы Быхаўскага, Касцюковіцкага і Круглянскага (па 79 %), Горацкага (75 %) і Слаўгарадскага (71 %) раёнаў.
Самы вялікі намалот – звыш 87 тыс.т, як і самая высокая ўраджайнасць – 43 ц/га, у Шклоўскім раёне, 32 ц/га – ураджайнасць у Горацкім раёне, 31 ц/га атрымліваюць у Круглянскім раёне, 30 ц/га – у Магілёўскім раёне.
Па ўраджайнасці збожжа сярод гаспадарак вобласці пальму першынства трымае ЗАТ «Агракамбінат “Зара”». Тут намалочваюць 62,6 ц/га. На другім месцы – СВК «Калгас “Радзіма”» Бялыніцкага раёна (56,7 ц/га), на трэцім – ААТ «Александрыйскае» Шклоўскага раёна (52 ц/га).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 15:15
28.05.2025 - 16:11
27.05.2025 - 10:56
Алена Пруднікава-Кірпічонак прадстаўлена на пасадзе намесніка старшыні Магаблвыканкама
22.05.2025 - 14:25
20.05.2025 - 11:19
Выязны прыём 23 мая ў Хоцімскім раёне правядзе Аляксандр Гарошкін