RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Чэшская рэспубліка мае намер паглыбляць эканамічнае супрацоўніцтва з Магілёўскай вобласцю

Чэшская рэспубліка мае намер паглыбляць эканамічнае супрацоўніцтва з Магілёўскай вобласцю. На гэта звярнуў увагу Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Томаш Перніцкі падчас афіцыйнай сустрэчы са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Леанідам Зайцам.

Сёння Чэхія з’яўляецца важным гандлёвым партнёрам нашага рэгіёна сярод краін па-за СНД. У студзені-ліпені 2019 года знешнегандлёвы абарот склаў $ 10,2 млн. і павялічыўся на 6,5 % да аналагічнага перыяду мінулага года. Пры гэтым экспарт вырас на 13,6 %, а імпарт паменшыўся на 12,2 %. У асноўным у Чэхію пастаўляліся амінаальдэгідныя і фенолаальдэгідныя смолы і поліўрэтаны, мяккія дахавыя матэрыялы, сурвэткі, ручнікі і пялёнкі з паперы. Асноўныя пазіцыі ў структуры імпарту усходняга рэгіёна Беларусі – драўлянастружачныя пліты і мяккія дахавыя матэрыялы. Аднак патэнцыял двухбаковых адносін досыць вялікі, і візіт пасла разглядаецца як штуршок да далейшага развіцця і паглыблення ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Бакі адзначылі, што ў першую чаргу маюць намер наладжваць цесныя кантакты бізнесменаў. Томаш Перніцкі адзначыў, што гэтаму напрамку ў краіне надаецца асаблівая ўвага. На бягучы год распрацавана і рэалізуецца пяць спецыяльных праектаў, накіраваных на знаёмства беларускіх прадпрымальнікаў з паспяховым чэшскім вопытам у розных сферах. Дэлегацыі бізнесменаў з Сінявокай ужо даведаліся аб піваварстве, дэталях функцыянавання жывёлагадоўчай галіны, водаачышчальныхмагчымасцях. Запланавана сустрэча па тэме рыбаводства. Рэгістрацыя яшчэ адкрыта. Таму зацікаўленыя прадстаўнікі Прыдняпроўскага краю могуць прыняць у ёй удзел. А ў канцы кастрычніка спецыялісты прыватных кампаній Чэхіі прыедуць у Беларусь з намерам наведаць Мінск, Мінскую і Віцебскую вобласці, азнаёміцца з патэнцыялам гэтых рэгіёнаў. Пасол Чэхіі прапанаваў арганізаваць падобную сустрэчу з прадпрымальнікамі Магілёўшчыны, якія займаюцца сельскай гаспадаркай, і прывязаць яе да Міжнароднай спецыялізаванай выставы «Белагра 2020».

Леанід Заяц, у сваю чаргу, падкрэсліў, што нашаму рэгіёну быў бы цікавы чэшскі вопыт у развядзенні качак, тэхналогіі перапрацоўкі лёну (у прыватнасці, вытворчасць з яго адходаў медыцынскіх бінтоў, ваты і інш.).

Акрамя таго, бакі выказалі намер актывізаваць выкананне дамоўленасцей, якія былі дасягнуты паміж Магілёўскай вобласцю і Усцецкім краем у межах падпісання ў 2015 годзе мемарандума аб супрацоўніцтве.
Пасля сустрэчы ў аблвыканкаме Томаш Перніцкі наведаў музей гісторыі Магілёва, а таксама пабываў на ААТ «Бабушкина крынка».

После встречи в облисполкоме Томаш Перницки посетил музей истории Могилева, а также побывал на ОАО «Бабушкина крынка».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая