RU BY EN 中文
Twitter Instagram

ЦТ па фізіцы ў Магілёўскай вобласці плануе здаваць больш за 2,6 тыс. абітурыентаў

Сёння ў Беларусі пройдзе цэнтралізаванае тэставанне па фізіцы. На яго ў Магілёўскай вобласці зарэгістравалася больш за 2,6 тыс. чалавек, паведаміў начальнік рэгіянальнага цэнтра тэставання Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Аляксандр Даўгалёў.

Экзамен пачнецца ў 11.00. Абітурыентам трэба своечасова прыйсці – за 30 хвілін да пачатку тэставання. Пры сабе неабходна мець пропуск на ЦТ, які выдаецца пры рэгістрацыі, пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу (від на жыхарства, пасведчанне бежанца), гелевую або капілярную ручку з чорнымі чарніламі.

Нельга прыносіць з сабой тэлефоны і іншыя прылады, якія перадаюць, прымаюць і захоўваюць інфармацыю. Выключэнне зроблена толькі для калькулятара і толькі на ЦТ па фізіцы і хіміі. Падчас тэставання нельга мяняцца месцамі, экзаменацыйнымі матэрыяламі, прасіць аб дапамозе іншых людзей для выканання тэставых заданняў. Калі ў абітурыента ўзнікла пытанне, то ён можа звярнуцца да камісіі.

Наступнае ЦТ, па гісторыі Беларусі, абітурыенты будуць здаваць 27 чэрвеня.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая