Цэнтралізаванае тэсціраванне ў гэтым годзе будзе праводзіцца з 11 чэрвеня па 1 ліпеня, назначаны рэзервовыя дні. Аб гэтым паведаміла першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава ў прэс-цэнтры БЕЛТА.
У Беларусі 2 мая пачынаецца рэгістрацыя на асноўны этап цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах, стартуе ўступная кампанія. «З 2 мая па 1 чэрвеня будзе ісці рэгістрацыя на ЦТ, сама здача - з 11 чэрвеня па 1 ліпеня. Рэзервовыя дні - 6, 8, 10 ліпеня. Зарэгістравацца для праходжання ЦТ можна з 30 чэрвеня па 2 ліпеня, а здаць ЦТ у рэзервовыя дні можна толькі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце», - расказала Ірына Старавойтава.
Рэгістрацыі працуюць з 9.00 да 19.00. Дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк дадаў, што ў перыяд майскіх свят рэгістрацыя будзе праходзіць 6 мая.
Само тэсціраванне ў кожны з дзён, уключаючы рэзервовыя, будзе пачынацца ў 11.00. Атрымаць сертыфікаты абітурыенты змогуць у пунктах правядзення ЦТ з 10 ліпеня, а з 13 ліпеня - у БДУ для рэзервовых дзён здачы ЦТ.
ВНУ будуць прымаць дакументы з 12 па 17 ліпеня. І з 15 лістапада па 5 снежня - на завочную форму ва ўстановы вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю. Прыём дакументаў ад грамадзян, якія вырашылі паступаць на платную аснову і не будуць здаваць уступныя іспыты непасрэдна ў саміх ВНУ, - з 12 ліпеня па 4 жніўня. А з 12 па 14 ліпеня могуць падаваць дакументы выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педспецыяльнасці.
Унутраныя ўступныя іспыты ў ВНУ Беларусі пройдуць з 18 па 26 ліпеня, з 6 па 15 снежня - ва ўстановы вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю. Тэрміны залічэння за кошт бюджэтных сродкаў - па 28 ліпеня (за выключэннем ваенных устаноў вышэйшай адукацыі), на платнай аснове - па 6 жніўня (за выключэннем некаторых ВНУ ваенных і культуры).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 10:29
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 26 красавіка ў Магілёўскім інстытуце МУС
22.04.2025 - 09:31
Моладзевы электронны кірмаш вакансій пройдзе 24 красавіка ў Магілёве
18.04.2025 - 11:00
17.04.2025 - 09:30
Лепшага першакурсніка вызначылі ў Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС Рэспублікі Беларусь