Рус Бел Eng 中文

ЦВК абнародавала звесткі аб колькасці выбаршчыкаў на выбарах Прэзідэнта Беларусі

Цэнтрвыбаркам абнародаваў звесткі аб колькасці выбаршчыкаў у Беларусі і за яе межамі - 6 844 932. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК.

Паводле даных ЦВК, у Брэсцкай вобласці - 984 601 выбаршчык, у Віцебскай - 849 472, Гомельскай - 1 069 567. У Гродзенскай вобласці налічваецца 751 084 выбаршчыкі, Мінскай - 1 142 043, Магілёўскай - 801 825. Больш за ўсё іх у Мінску - 1 241 021.

На ўчастках, размешчаных за мяжой, чакаюць 5 319 чалавек.

Усяго на выбарах прэзідэнта ўтворана 5 767 участкаў для галасавання. Сярод іх 44 за межамі краіны. Яны будуць працаваць у беларускіх пасольствах і генконсульствах у 36 краінах свету: Аўстрыі, Азербайджане, Арменіі, Бельгіі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Венесуэле, В'етнаме, Германіі, Грузіі, Ізраілі, Іспаніі, Італіі, Казахстане, Канадзе, Кітаі, на Кубе, у Латвіі, Літве, Малдове, Нідэрландах, Польшчы, Расіі, Сербіі, Славакіі, ЗША, Турцыі, Узбекістане, Украіне, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі, Эстоніі.

Палата прадстаўнікоў назначыла прэзідэнцкія выбары на 9 жніўня. Датэрміновае галасаванне на выбарах адбудзецца з 4 па 8 жніўня. Вынікі выбараў Цэнтрвыбаркам павінен падвесці не пазней за 19 жніўня. Другі тур, калі ў ім будзе неабходнасць, згодна з планам павінен прайсці не пазней чым у двухтыднёвы тэрмін, гэта значыць 23 жніўня.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая