RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Цырымонія адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў адбудзецца 21 чэрвеня на Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» ў Мінску

Цырымонія адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў адбудзецца 21 чэрвеня ў Мінску. У гэты дзень Нацыянальны алімпійскі стадыён «Дынама» ў Мінску прыме больш за 22 тыс. гледачоў, паведамілі ў прэс-службе дырэкцыі будучага спартыўнага форума.

«Цырымонія адкрыцця – гэта шоу, якое больш ніколі не паўторыцца, – адзначылі суразмоўцы. – Сцэнарый, дэкарацыі, складаныя харэаграфічныя пастаноўкі, музычныя нумары і многія іншыя арыгінальныя рашэнні – усё гэта ствараецца спецыяльна для мінскай цырымоніі. Убачыць гэта на свае вочы яшчэ раз проста немагчыма».

У межах цырымоніі на мінскім стадыёне «Дынама» выступяць зоркі сусветнай опернай сцэны Дзімаш Кудайберген і Ганна Нятрэбка. За раялем гледачы ўбачаць знакамітага кампазітара, піяніста і спевака Ігара Крутога, які будзе акампанаваць хэдлайнерам шоу.

Паводле слоў суразмоўцаў, традыцыйна падобныя цырымоніі расказваюць гледачам аб краіне, якая прымае Еўрагульні, яе гісторыі, традыцыях, знакамітых асобах і іх дасягненнях. «Гледачы з розных куткоў свету змогуць ажыццявіць падарожжа па Беларусі, гаспадыні II Еўрапейскіх гульняў, пазнаёміцца з нашай цудоўнай краінай, яе самымі маляўнічымі куткамі і людзьмі, якія жывуць тут», – растлумачылі ў прэс-цэнтры.

Упершыню ў гісторыі правядзення падобных мерапрыемстваў на цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў у Мінску будзе выкарыстана тэхналогія дапоўненай рэальнасці. Гэта адна з самых перспектыўных тэхналогій нашага часу, дзякуючы якой віртуальныя аб’екты становяцца часткай рэальнай навакольнай карціны. Госці цырымоніі зачаруюцца прыгажосцю беларускай флоры і фаўны, убачаць побач з сабой выдатных жывёл і птушак, адчуюць трапятанне ад іх блізкасці і рэалістычнасці.

Каб скарыстацца гэтай унікальнай магчымасцю і ўбачыць 3D элементы шоу, гледачам цырымоніі неабходна ўсталяваць на свае смартфоны або планшэты бясплатны мабільны дадатак, які зусім хутка будзе даступны для запампоўкі ў App Store і Google Play. Дадатак «прывязваецца» да пэўнага глядацкага месца на стадыёне і дазваляе ўбачыць элементы дапоўненай рэальнасці прама на экране смартфона або планшэта. У тым ліку тыя элементы шоу, якія не трапяць у тэлевізійны эфір.

Акрамя таго, сімвалічны той факт, што 21 чэрвеня будзе запалены той самы факел, які быў устаноўлены на стадыёне «Дынама» ў 1980 годзе ў межах правядзення «Алімпіяды-80». Тады яго запальваў Аляксандр Мядзведзь, легендарны беларускі спартсмен, барэц вольнага стылю, трохразовы алімпійскі чэмпіён, шматразовы чэмпіён свету, Еўропы і СССР. І вось амаль праз 40 гадоў гэта падзея паўторыцца – Аляксандр Мядзведзь стане адным з факеланосцаў цырымоніі адкрыцця. Дызайн чары агню зведае істотныя змены: з’явяцца новыя дэкарацыйныя элементы, якія падкрэсляць характар і сутнасць II Еўрапейскіх гульняў.

«Гасцей цырымоніі чакае не толькі яркае шоу, але і магчымасць прыняць у ім непасрэдны ўдзел дзякуючы спецыяльнаму глядацкаму рэквізіту, які застанецца ў якасці прыемнага сувеніра на памяць аб II Еўрапейскіх гульнях 2019 года ў Мінску, – падкрэслілі суразмоўцы. – Кожны госць знойдзе на сваім глядацким месцы набор падарункаў, у тым ліку заплечнік з лагатыпам гульняў і святлівы бранзалет».

Купіць квіткі на II Еўрапейскія гульняў можна на сайце minsk2019.ticketpro.by, у сетцы партнёрскіх кас білетнага аператара на тэрыторыі Беларусі і ў больш чым 300 пунктах продажу па ўсёй краіне ва ўсіх абласных гарадах і буйных раённых цэнтрах.

Акрамя таго, квіткі можна набыць і па безнаяўным разліку. Для гэтага трэба аформіць заяўку на фірмовым бланку, якая змяшчае рэквізіты, кантактны нумар тэлефона і e-mail для зваротнай сувязі, і адправіць яе на факс 8-017-392-67-70 або на e-mail: minsk2019@ticketpro.by.

Для куплі квіткоў можна скарыстацца таксама паслугамі афіцыйных тураператараў II Еўрапейскіх гульняў: www.lcc-vsglobal.com і www.otpusk.by. Супрацоўнікі гэтых арганізацый дапамогуць з браніраваннем турыстычных пуцёвак і квіткоў на спартыўныя мерапрыемствы Еўрапейскіх гульняў, транспарту, пражывання і забаўляльных паслуг у Мінску і рэгіёнах.

На кожнай спартыўнай арэне маючага адбыцца спартыўнага форуму будуць абсталяваны касы.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая