Да Новага года і Калядаў у Магілёўскай вобласці арганізуюць больш за 140 кірмашовых мерапрыемстваў, дзе жыхары і госці рэгіёна змогуць набыць ёлкі, шары, падарункі, гірлянды, сімвалы 2020 года і многае іншае, паведамілі ў галоўным праўленнеі гандлю і паслуг аблвыканкама.
Так, у Магілёве кірмашы ўжо праходзяць каля гандлёвых цэнтраў «Атрыум», «Арбат», «Перекрёсток-центр», «Авеню», «Атлас» і «Форум». У Бабруйску кірмашовыя гулянні пачаліся 21 снежня і працягнуць сваю працу да 13 студзеня.
Акрамя таго, у бягучым годзе было прынята рашэнне аб правядзенні шырокамаштабных абласных кірмашоў. Яны пройдуць у абласным цэнтры: 24–25 снежня і 28–29 снежня – у Камсамольскім скверы, 7 студзеня – у Пячэрскім лесапарку. У Бабруйску вялікія кірмашы арганізуюць па вул. Сацыялістычнай і каля галоўнай ёлкі (на плошчы Леніна).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.10.2025 - 12:58
14.10.2025 - 16:55
Адзіны дзень кансультавання па дзяржпадтрымцы сем'яў з дзецьмі пройдзе ў Беларусі 15 кастрычніка
14.10.2025 - 12:25
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 18 кастрычніка ў Магілёўскай вобласці
14.10.2025 - 10:30
13.10.2025 - 12:04
У самай шматдзетнай сям'і Магілёўскай вобласці выхоўваюцца 12 дзяцей
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе