RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Да рэалізацыі праекта па распрацоўцы сістэмы ўстойлівага развіцця раёна прыступілі ў Клічаве

У Клічаве дадзены старт рэалізацыі новага праекта «Практычная лакалізацыя МУР (Мэтаў устойлівага развіцця) на ўзроўні СУР (сістэмы ўстойлівага развіцця) Клічаўскага раёна». Мерапрыемства, як паведамілі ў райвыканкаме, прайшло ў фармаце стартавай канферэнцыі і семінара «Актуалізацыя напрацовак і падрыхтоўка да майстэрні будучыні». Праект фінансуецца ў межах праграмы падтрымкі Беларусі 2019–2022, якая рэалізуецца Дортмундскім міжнародным адукацыйным цэнтрам (ФРГ).

Удзельнікамі мерапрыемства, мадэратарам якога выступіла Ганна Сідаровіч, каардынатар праекта, эксперт Міжнароднага фонду развіцця сельскіх тэрыторый (IFRD), сталі прадстаўнікі раённай рабочай групы па ўстойлівым развіцці, некамерцыйных арганізацый, мясцовых органаў улады, сродкаў масавай інфармацыі, запрошаныя эксперты. Яны абмеркавалі такія тэмы, як актуалізацыя інфармацыі аб развіцці Клічаўскага раёна ў кантэксце мясцовых і глабальных працэсаў, абагульненне раней распрацаваных дакументаў і мясцовых ініцыятыў у галіне ўстойлівага развіцця рэгіёна, планаванне мэтаў і тэрмінаў правядзення асноўных мерапрыемстваў праекта, кансультацыйная падтрымка і іншыя пытанні.

Наперадзе мноства важных мерапрыемстваў праекта і сумеснай працы з мэтавымі групамі.

Генадзь Аляксандраў, mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая