У Беларусі сёння стартавала Рэспубліканская дабрачынная акцыя «У школу з добрым сэрцам». Валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца» арганізуюць збор канцылярскіх і спартыўных прылад да будучага навучальнага года для дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, – паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Аляксандра Ганчарова.
«Гэты праект саюза моладзі накіраваны на аказанне адраснай сацыяльнай падтрымкі дзіцячым інтэрнатным установам, сем’ям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю і маюць цяжкасці пры падрыхтоўцы дзяцей да навучальнага года. У цэнтры ўвагі валанцёраў будуць сацыяльна-педагагічныя прытулкі, карэкцыйна-развіваючыя цэнтры, шматдзетныя і няпоўныя сем’і. Акцыя працягнецца да 15 верасня. Усяго па рэспубліцы плануецца правесці больш за 250 мерапрыемстваў. Прычым, акрамя ўстанаўлення кошыкаў для збору канцылярскіх тавараў і спортінвентару ў гандлёвых цэнтрах, на школьных кірмашах, запланавана наведванне з гульнявымі, забаўляльнымі і адукацыйнымі праграмамі сацыяльных устаноў рэспублікі», – расказала Аляксандра Ганчарова.
Магілёўская абласная арганізацыя 13 жніўня дасць старт дабрачыннай акцыі ва ўнівермагу «Цэнтральны», дзе будуць сабраны канцылярскія тавары і спартыўныя прыналежнасці для Клічаўскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, а таксама выхаванцаў Клічаўскага раённага дзіцячага сацыяльнага прытулку. Валожынскі раённы камітэт БРСМ сумесна з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання і насельніцтва збяруць партфелі для дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Прыняць удзел у акцыі зможа кожны жадаючы. Любую пакупку можна будзе пакінуць у скарбонцы «Добрага сэрца». Падарункі для школьнікаў можна будзе прынесці ў тэрытарыяльныя і раённыя камітэты саюза моладзі.
Валанцёрскі рух «Добрае сэрца» – адзін з вядучых напрамкаў дзейнасці БРСМ. Яго візітнымі карткамі сталі дабрачынны марафон «Усе фарбы жыцця для цябе», «Аднаўленне святынь Беларусі», «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 13:17
03.06.2025 - 12:35
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 7 чэрвеня
03.06.2025 - 11:15
Унікальная экспазіцыя. «Цягнік Перамогі» прыбудзе ў Магілёў 28 чэрвеня
03.06.2025 - 10:39
У Магілёве ўшанавалі памяць дзяцей вайны: акцыя «Гірлянда памяці» ад Беларускага дзіцячага фонду