RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дабрачынны тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» пройдзе 13 снежня ў прамым эфіры «Беларусь 4 «Магілёў»» і «Радыё Магілёў»

Дабрачынны тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» пройдзе 13 снежня 2019 у прамым эфіры на тэлеканале «Беларусь 4 «Магілёў»» і «Радыё Магілёў».

Тэлемарафон пачнецца ў 14.00 і завершыцца ў 20.30. За 6 з паловай гадзін з прамым эфіры «Беларусь 4 “Магілёў”» пабывае больш за 50 гасцей.

Марафон накіраваны на дапамог удзецям, якія жывуць у нястачы, з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў, дзецям-сіротам, якія знаходзяцца пад апекай, дзецям-інвалідам, хворым дзецям. Марафон закліканы аказаць матэрыяльную дапамогу і прыцягнуць увагу да праблем гэтых катэгорый дзяцей, а таксама падарыць радасць навагодняга свята тым, хто пазбаўлены яго ў звычайным жыцці.

Сёлета грошы збіраюцца на стварэнне камфортнага асяроддзя ў Бабруйскай дзіцячай бальніцы і Магілёўскім доме дзіцяці, на медыцынскае абсталяванне для Вясноўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і музычныя інструменты для Мсціслаўскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, а таксама на адрасную дапамогу канкрэтным дзецям.

Тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» праводзіцца пяты год запар. За сродкі, сабраныя ў 2018 годзе, набыты апарат ультрагукавой тэрапіі для фізіятэрапеўтычнага кабінета Вясноўскага дома-інтэрната Глускага раёна коштам 2550 рублёў.

Для дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці набытыя:

– адсасвальнік хірургічны электрычны Armed 7D (814 рублёў);

– ванна надзіманая для купання дзіцяці на ложку (298 рублёў);

– 3 спецыялізаваныя каляскі для дзяцей з ДЦП (8520 рублёў).

Са сродкаў марафону для Магілёўскага і Бабруйскага гарадскіх ЦКРНіР набытыя пад’ёмнікі лесвічныя гусенічныя «БАРС-УГП-130» для арганізацыі ўздыму па лесвіцы дзяцей інвалідаў-калясачнікаў (14 560 рублёў).

Для выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу Мсціслава, Асіповіч, Шклова набыта і перададзена ў дар электрабытавая тэхніка агульным коштам 1110,09 рубля.

Яскравым прыкладам удзелу ў марафоне стала акцыя «Музыка дабра», арганізаваная навучэнцамі «Магілёўскай гімназіі-каледжа мастацтваў». На працягу чатырох дзён юныя музыканты, лаўрэаты і ўдзельнікі міжнародных конкурсаў ігралі ва ўнівермагу «Цэнтральны». У дабрачынных канцэртаў была мэта – сабраць грошы, каб ажыццявіць у навагоднія святы жаданні цяжкахворых дзяцей. За чатыры дні дабрачынных канцэртаў удалося сабраць больш за 2000 рублёў.

Дзякуючы мерапрыемствам марафону і актыўнай працы МГА РГА «Беларускі дзіцячы фонд» за 2018 год на дабрачынныя рахункі для лячэння і рэабілітацыі дзяцей была пералічана агульная сума ў памеры 76519,49 рублёў.

ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У МАРАФОНЕ МОЖА КОЖНЫ, ПЕРАЛІЧЫЎШЫ СРОДКІ НА ДАБРАЧЫННЫ РАХУНАК МАГІЛЁЎСКАГА АДДЗЯЛЕННЯ БЕЛАРУСКАГА ДЗІЦЯЧАГА ФОНДУ.

ДЛЯ АБАНЕНТАЎ МТС ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ ТРЭБА НАБРАЦЬ *222*5# ВЫКЛІК. АБАНЕНТ АТРЫМЛІВАЕ СМС, З ЯГО РАХУНКУ СПІСВАЕЦЦА 2 РУБЛІ. АКАЗАЦЬ ДАПАМОГУ МОЖНА ТАКСАМА НАБРАЎШЫ СТАЦЫЯНАРНЫ НУМАР 8 902 215 11 11, СПІШАЦЦА 3 РУБЛІ.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая