RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дабрачынныя «Еўрапейскія забегі» #velcombegom пройдуць у Магілёўскай вобласці разам з эстафетай «Полымя свету»

У Брэсце 12 мая пачала сваё «бегавое» падарожжа па краіне эстафета «Полымя свету» II Еўрапейскіх гульняў, а разам з ёй стартавалі і «Еўрапейскія забегі» #velcombegom. Гэта вялікі дабрачынны праект у дапамогу дзецям-спартсменам з абмежаванымі магчымасцямі, які сёлета стаў, па сутнасці, параскладнікам II Еўрапейскіх гульняў.

Па 30 чэрвеня яго ўдзельнікам трэба будзе прабегчы 200 тыс. кіламетраў. Агульная сума дабрачыннай дапамогі ад кампаніі velcom | A1 складзе Br 200 тыс. Яе атрымаюць Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту і Гомельскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту.

«Еўрапейскія забегі» наведваюць кожны рэгіён нашай краіны разам з этапамі эстафеты «Полымя свету». На Магілёўшчыну яны «прыбудуць» 30 мая. Далучыцца да акцыі могуць усе жыхары рэгіёна. Для гэтага дастаткова проста бегаць па 30 чэрвеня ў зручны для сябе час, фіксаваць свае бегавыя вынікі пры дапамозе фітнес-дадаткаў і дзяліцца імі на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках з хэштэгамі #velcombegom, #A1 і #brightteam. 

Завершыць праграму масавых бегавых мерапрыемстваў Вялікі сімвалічны забег, які пройдзе 20 чэрвеня ў Парку Перамогі ў Мінску.

Прыняць удзел у Вялікім сімвалічным забегу змогуць самыя актыўныя ўдзельнікі праекта # velcombegom – тыя, хто прабяжыць найбольшую колькасць кіламетраў у дапамогу дзецям, а таксама тыя, хто зафіксуе на сваіх старонках у сацыяльных сетках самую вялікую колькасць праведзеных індывідуальных забегаў. Найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымаюць персанальныя запрашэнні на мерапрыемства 20 чэрвеня ў Мінску.
Асаблівасцю сённяшніх «Еўрапейскіх забегаў» стане тое, што ў агульную скарбонку бегавых кіламетраў будзе ўключана дыстанцыя эстафеты «Полымя свету», а таксама вынікі ўсіх лёгкаатлетычных дыстанцый у межах II Еўрапейскіх гульняў.

Акцыя «Еўрапейскія забегі» праводзіцца кампаніяй velcom | A1 у партнёрстве з фондам «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Паралімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая