У бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень–кастрычнік гэтага года паступіла Br 1 234,7 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
Па словах суразмоўцаў, даходы бюджэту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыліся на Br122,2 млн., або 11% у фактычным вылічэнні.
Найбольшыя сумы складаюць паступленні падаходнага падатку – Br422,1 млн. (34,2%), падатку на дабаўленую вартасць – Br222,9 млн. (18,1%), акцызаў – Вr68,2 млн. (5,5%), падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання – Br57,9 млн. (4,7%), падатку на прыбытак – Br56,8 млн. (4,6%), падатку на нерухомасць – Br52,5 млн. (4,3%).
У дзясятку лідараў у фарміраванні бюджэту Магілёўскай вобласці ўвайшлі: РУП «Магілёўэнерга», ААТ «Клімавіцкі ЛГЗ», ЗАТ «Бабруйскі бровар», Магілёўскі філіял РУП «Белтэлекам», філіял ТАА «Еўрагандаль» у г. Магілёве, ААТ «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання», РУП «Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт», РУП «Магілёўаблгаз», ТАА «Кранахем», СТАА «Аазіс Груп». Удзельная вага іх плацяжоў склала 18% агульных паступленняў у бюджэт рэгіёна.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.06.2025 - 09:38
«Магілёўліфтмаш» прадстаўляе новыя дызайнерскія рашэнні на «Russian Elevator Week – 2025»
25.06.2025 - 09:23
Плацежна-даведачныя тэрміналы ў «Белпошта» з 1 ліпеня будуць прымаць толькі наяўныя грошы
24.06.2025 - 12:13
У Магілёўскай вобласці амаль на чвэрць павялічаны плошчы пад бульбу
23.06.2025 - 14:32