Выбары – адна са значных падзей, якія фарміруюць жыццё грамадзяніна і ўсёй краіны, нельга заставацца ў баку ад гэтага. Такім меркаваннем падзялілася назіральніца выбарчага ўчастка № 2 у Магілёве Ларыса Джафарава.
Яна акрэдытаваная як назіральнік ад прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі. «Гэта другая выбарчая кампанія, у якой я назіральнік. У першы раз у такім статусе працавала на гэтым жа ўчастку на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, – падзялілася жанчына. – Тады ўсё прайшло без якіх-небудзь складанасцей. Думаю, і гэтым разам будзе гэтак жа».
Паводле слоў Ларысы Джафаравай, першы дзень датэрміновага галасавання прайшоў на ўчастку без пазаштатных сітуацый. «Большая частка тых, хто галасуе, – гэта людзі старэйшага ўзросту. Выбары прызначаны на выхадны дзень, і ў многіх могуць быць планы: хтосьці з унукамі, хтосьці закрывае дачны сезон. Менавіта так аргументавалі свой выбар грамадзяне, якія прыйшлі прагаласаваць загадзя. Ніякіх парушэнняў у ходзе галасавання не было», – расказала назіральніца.
Усе назіральнікі праходзілі спецыяльнае навучанне, яны не маюць права ўмешвацца ў ход галасавання, праводзіць агітацыйную працу. «Мы павінны сачыць за тым, каб не было ніякіх парушэнняў. У нас вялікі ўчастак, куды ўваходзяць жыхары шматкватэрных дамоў і прыватнага сектара, але амаль усе адзін аднаго ведаюць. Таму выбарчая кампанія павінна прайсці ў сяброўскай абстаноўцы», – лічыць Ларыса Джафарава.
Усяго ў Магілёўскай вобласці ад прафсаюзных арганізацый акрэдытавана 1 169 назіральнікаў. На сённяшні дзень у Магілёве датэрмінова прагаласавала 3,18% , па рэгіёне – 4,63%.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.09.2025 - 10:45
11.09.2025 - 09:48
Эксперт: 17 верасня - сімвал непадзельнасці тэрыторыі і этнічнай кансалідацыі беларускай нацыі
08.09.2025 - 09:47
Алег Дзьячэнка: «Барацьба з нэафашызмам пачынаецца з гістарычнай праўды»
01.09.2025 - 15:24