Датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання пройдзе 12–16 лістапада. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Валерый Берастаў.
Як паведамілі ў Магілёўскай абласной выбарчай камісіі, у рэгіёне працу пачнуць 703 участкі для галасавання. У дні датэрміновага галасавання яны будуць працаваць з 10.00 да 19.00 з перапынкам з 14.00 да 16.00. Аддаць свой голас у падтрымку тых ці іншых кандыдатаў змогуць усе, хто па тых ці іншых прычынах не будзе мець магчымасці прыйсці на выбарчыя ўчасткі 17 лістапада.
Пры сабе неабходна ў абавязковым парадку мець дакументы, якія сведчаць асобу. Бюлетэнь выдаецца выбаршчыку, уключанаму ў спіс, пры прад’яўленні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або аднаго з ніжэйзгаданых дакументаў:
– ваеннага білета (для вайскоўцаў тэрміновай службы);
– службовага пасведчання дзяржаўнага служачага;
– вадзіцельскага пасведчання;
– пенсійнага пасведчання або пасведчання інваліда (пры наяўнасці ў ім фатаграфіі);
– студэнцкага білета;
– даведкі органаў унутраных спраў (для грамадзян, якія згубілі пашпарт).
Пры атрыманні бюлетэня выбаршчык распісваецца ў адпаведнай графе спісу выбаршчыкаў.
Дарэчы, датэрміновае галасаванне не будзе ажыццяўляцца на тых участках, якія ўтвораны ў бальніцах, санаторыях і санаторна-курортных установах, а такіх у Магілёўскай вобласці 36. Асаблівасць іх працы заключаецца ў тым, што спісы выбаршчыкаў там сфарміруюць не за 15 дзён да даты выбараў, а за 2 дні.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.04.2025 - 14:52
Па БЧ 26-30 красавіка будуць курсіраваць 45 дадатковых паяздоў
24.04.2025 - 14:40
У Магілёўскай вобласці праходзіць выязны прафсаюзны прававы прыём
24.04.2025 - 12:51
Навучэнцы Магілёўскай вобласці напішуць заўтра «Дыктоўка Перамогі»
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01