Дэлегацыя Андыжанскай вобласці Узбекістана з двухдзённым візітам наведае магілёўскі рэгіён. Пра гэта паведамілі ў камітэце эканомікі Магілёўскага аблвыканкама.
У складзе дэлегацыі, якую ўзначаліць намеснік хокіма Андыжанскай вобласці Баціржон Хамраеў, прадстаўнікі ўпраўлення па інвестыцыях і знешняга гандлю, Андыжанскага машынабудаўнічага інстытута і філіяла Ташкенцкага аграрнага ўніверсітэта, Олцінкулскага раёна, кіраўнікі ТАА «Сібус», «Дынар-Тэкстыль», «Шыдат мілк».
Сёння госці наведаюць Магілёўскае аддзяленне БелГПП, дзе правядуць перамовы з арганізацыямі рэгіёна. Праграмай запланавана азнаямленне з дзейнасцю Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання і Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, навуковымі распрацоўкамі ВНУ, падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве. Акрамя таго, дэлегацыя Андыжанскай вобласці абмяркуе перспектывы ўбудавання партнёрскіх узаемаадносін з ЗАТ “Ціс-Магмет ПА Белпрамметал»і «Сервалюкс Агра».
У другой палове дня гасцей чакае экскурсія ў аграгарадок Александрыя Шклоўскага раёна, наведванне Трафімавай крыніцы і школы, у якой вучыўся Прэзідэнт Беларусі.
Афіцыйная сустрэча са старшынёй Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леанідам Зайцам адбудзецца 1 жніўня. Затым дэлегацыя Андыжанскай вобласці адправіцца ў СВК «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага Кіраўскага раёна. Мяркуецца таксама знаёмства з работай ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу “Бабруйскаграмаш”».
Візіт на Магілёўшчыну з’яўляецца лагічным працягам дамоўленасцей, дасягнутых паміж прадстаўнікамі абласцей на I Форуме рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана. У прыватнасці, былі падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве Магілёўскай вобласці з Джызакскай і Андыжанскай абласцямі, заверана праграма супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарных сферах паміж Шклоўскім райвыканкамам і Заамінскім раёнам Джызакскай вобласці. Акрамя таго, пагадненне аб супрацоўніцтве заключылі «Бабруйскаграмаш» і АТ«Узагратэхсанаатхолдынг».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.07.2025 - 11:59
12.07.2025 - 09:50
«Ідзём у графіку». Юрый Назараў аб важных аб'ектах у Шклове і падрабязнасцях даклада Прэзідэнту
10.07.2025 - 11:59
Анатоль Ісачанка: асноўная задача - прывесці ў парадак вуліцы Магілёва і наладзіць рух транспарту
08.07.2025 - 11:35