RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дэлегацыя Магілёўскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў наведала Латвію з дзелавым візітам

Магілёўская абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў і Латвійская асацыяцыя рэгіянальных цэнтраў развіцця замацавалі намер актыўна развіваць узаемавыгадныя двухбаковыя адносіны падчас дзелавога візіту дэлегацыі Магілёўшчыны ў Латвію. У склад дэлегацыі нашага рэгіёна ўвайшлі старшыня Магілёўскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў, старшыня Чавускага райсавета дэпутатаў Анатоль Мацюлін, старшыні Магілёўскага і Бабруйскага гарадскіх, Крычаўскага і Шклоўскага раённых Саветаў дэпутатаў Максім Гурын, Міхаіл Жалудоў, Ірына Пруднікава, Аляксандр Давыдовіч, а таксама галоўны спецыяліст Магілёўскага аблсавета дэпутатаў, намеснік дырэктара ААТ «Чырвоны харчавік».

Дэлегацыя вывучыла вопыт працы органаў мясцовага самакіравання Валкскага і Баускага краю, наведала прадпрыемства, якое спецыялізуецца на вытворчасці, кіраванні і рэалізацыі цеплавой энэргіі Bauskas siltums, Баускі плавальны басейн. У горадзе Валка дэлегацыя азнаёмілася з працай мастацкай і асноўнай школ, а таксама вядучым вытворцам пенапаліэтылену ў краінах Балтыі PepiRer. Акрамя прамысловых і сацыяльных аб’ектаў, удзельнікі дэлегацыі наведалі аб’екты гандлю і паслуг.

У мэтах пашырэння экспартных паставак ААТ «Чырвоных харчавік» у гандлёвыя сеткі Латвіі дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі выстаў-дэгустацый у розных латвійскіх рэгіёнах. Дарэчы, Латвійская Рэспубліка як знешнегандлёвы партнёр Магілёўскай вобласці займае пятую пазіцыю сярод краін па-за СНД. Запатрабаваная хімічная прадукцыя, лесаматэрыялы, вырабы з цэменту, бетону, металаканструкцыі.

У выніку праведзеных сустрэч з кіраўніцтвам Баускай краёвай думы Арнольдам Ятніексам і Валкскай краёвай Думы Вентсам Армандсам Краўклісам, прымаючы пад увагу зацікаўленасць двух бакоў у развіцці супрацоўніцтва, Магілёўская і Латвійская асацыяцыі падпісалі пагадненне аб партнёрскім супрацоўніцтве, вызначыўшы прыярытэтныя напрамкі. У тым ліку правядзенне сумесных дэпутацкіх сустрэч, кансультацый, канферэнцый, семінараў, абмен вопытам па пытаннях развіцця мясцовага самакіравання, прававога рэгулявання ў галіне эканамічнай дзейнасці, адукацыі, аховы здароўя, культуры, спорту і турызму і іншыя формы ўзаемадзеяння.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая