У Беларусі ўстанавілі гранічныя тарыфы на паслугі па лабараторнай дыягностыцы COVID-19. Змены прадугледжаны пастановай Міністэрства аховы здароўя № 99.
Дыягностыку на каранавірус можна праводзіць метадам ПЦР – калі бяруць мазок. Такія аналізы робяць у 5 лабараторыях Магілёўскай вобласці: 2 – у Бабруйску, 3 – у Магілёве. І, дарэчы, толькі лабараторыя абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі праводзіць дыягностыку для выезду за мяжу.
Яшчэ ёсць тэст на антыцелы да COVID-19. У такім аналізе даследуюць кроў. Падобныя тэсты можна зрабіць у паліклініках і бальніцах рэгіёна па паказчыках. Па жаданні пацыент можа абследавацца платна.
Напрыклад, у паліклініках Магілёва з пачатку эпідэміі платныя экспрэс-тэсты на антыцелы да COVID-19 прайшлі 15 тыс. чалавек.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.10.2025 - 11:48
Выязная дыспансерызацыя ў Магілёве: як праверыць здароўе хутка і зручна
15.10.2025 - 10:33
09.10.2025 - 10:12
Вакцынацыя ад грыпу ў Магілёўскай вобласці: як абараніцца ад віруса і пазбегнуць ускладненняў
08.10.2025 - 09:30
Як доўга дзейнічаюць прышчэпкі ад грыпу і ковід-19, расказалі ў Міністэрстве аховы здароўя
07.10.2025 - 15:17
Кампанія па вакцынацыі супраць грыпу стартавала ў Магілёўскай вобласці