Хутка ў дзверы дамоў пастукаюцца навагоднія святы, і ўсе дзеці з нецярпеннем будуць чакаць сустрэчы з Дзедам Марозам і Снягуркай. Аднак не ва ўсіх ёсць магчымасць і час наведаць галоўную рэзідэнцыю Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы. Таму карэспандэнт сайта вырашыў даведацца, дзе можна знайсці Дзеда Мароза ў навагоднія святы на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, калі ён там жыве і што падрыхтаваў для гасцей сёлета.
Магілёў і Магілёўскі раён:
– рэзідэнцыя Дзеда Мароза і Снягуркі ў Буйнічах
– казачны офіс у Палацы культуры вобласці будзе працаваць з 23 па 28 снежня. У гасцях у Дзеда Мароза можна будзе ўручыць падарунак, пацешыць дзіцяці займальнымі заданнямі і конкурсамі з прызамі. Дзятва зможа пакласці навагодні ліст у спецыяльную скрыню, якая будзе ўсталявана ў галоўным офісе, а пры жаданні перадаць яго асабіста ў рукі дзядулі.
– анлайн-атракцыён «Інтэрактыўны Дзед Мароз». На плошчы Зорак з 25 па 30 снежня з 17.00 да 18.30 і 31 снежня з 13.00 да 14.30 арганізуюць анлайн-атракцыён «Інтэрактыўны Дзед Мароз». Кожнае дзіця, і нават дарослы, зможа патэлефанаваць па тэлефоне галоўнаму казачнаму персанажу і ў рэжыме рэальнага часу праз святлодыёдны экран пагутарыць з ім.
– ледзяная рэзідэнцыя Дзеда Мароза. У Паднікольскім парку Магілёва 25 снежня адкрыецца ледзяная рэзідэнцыя галоўнага персанажа Новага года. Тут можна будзе ўбачыць вялікія фігуры Дзеда Мароза і Снягуркі, трон, аленню запрэжку, казачны лес з лёду. А з 23 снежня па 1 студзеня тут штодзённа з 13.00 да 14.00 будзе праходзіць навагодні перформанс «Чараўніцтва ў зімовым парку».
Бабруйскі раён: сядзіба Дзеда Мароза і Снягуркі ў Цэнтры рамёстваў пасёлка Глуша
Круглянскі раён: падворак Дзеда Мароза на экатуркомплексе «Мікалаеўскія сажалкі»
Дрыбінскі раён: рэзідэнцыя Дзеда Мароза і Снягуркі на тэрыторыі Расненскага лясніцтва
Чавускі раён: рэзідэнцыя Дзеда Мароза і Снягуркі ў паляўнічым комплексе «Ля Проні»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.06.2025 - 12:54
Гродзенская бібліятэка прадставіць у Александрыі інклюзіўны праект «Б.І.К.» для асаблівых дзяцей
24.06.2025 - 15:25
Больш пасадачных месцаў, паркоўка, камеры захоўвання: якія выгоды падрыхтавалі для гасцей «Купаля»
24.06.2025 - 14:35
Пра новыя лакацыі на свяце «Купалле» ў Александрыі распавялі ў Магілёўскім аблвыканкаме
24.06.2025 - 14:26
Любімыя песні з фільмаў. Якія сюрпрызы рыхтуе для гледачоў гала-канцэрт на «Купалле» ў Александрыі
24.06.2025 - 10:02
Дзіцячы мастацкі пленэр «Фарбы Магілёва» стартуе ў абласным цэнтры