Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе ў Беларуска-Расійскім універсітэце 12 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы адукацыі.
Абітурыенты атрымаюць магчымасць сустрэцца і пагутарыць з прадстаўнікамі рэктарата, дэканамі, загадчыкамі кафедрамі, адказнымі работнікамі прыёмнай камісіі, студэнтамі ВНУ. Хлопцы і дзяўчаты таксама змогуць азнаёміцца з асаблівасцямі сістэмы адукацыі, правіламі і парадкам прыёму ва ўніверсітэт, атрымаць інфармацыю аб установе адукацыі, яе структурных падраздзяленнях, больш дэталёва вывучыць спецыяльнасці і спецыялізацыі і інш. Усё гэта дапаможа моладзі канчаткова вызначыцца з будучай прафесіяй.
Мерапрыемства пачнецца ў 10.00 у новым корпусе ВНУ № 7, размешчаным па адрасе: г. Магілёў, вул. Ленінская, 89 Б.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.10.2025 - 12:46
Моладзь Магілёўшчыны прыме ўдзел у акцыі па аднаўленні лясоў
15.10.2025 - 14:35
Дыялогавая пляцоўка на тэму «Сям'я пад абаронай закона» пройдзе ў Магілёве 16 кастрычніка
15.10.2025 - 10:06
09.10.2025 - 11:19
04.10.2025 - 10:20