RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дзень адчыненых дзвярэй у фармаце анлайн правядзе МДУ імя А. А. Куляшова 11 красавіка

Дзень адчыненых дзвярэй у фармаце анлайн правядзе МДУ імя А. А. Куляшова 11 красавіка. Трансляцыя будзе весціся ў сацыяльнай сетцы УКантакце (афіцыйная група ўніверсітэта) з 11.00 да 12.30.

Абітурыенты і іх бацькі змогуць задаць пытанні, якія тычацца асаблівасцей уступнай кампаніі ў 2020 годзе, кіраўніцтву універсітэта, дэканам усіх факультэтаў, адказнаму сакратару прыёмнай камісіі.

Паводле слоў рэктара ўніверсітэта прафесара Дзяніса Дука, трансляцыя дня адчыненых дзвярэй анлайн арганізавана для таго, каб абітурыенты маглі даведацца аб спецыяльнасцях, на якія сёлета ажыццяўляецца набор, а таксама аб тым, куды і калі варта падаваць дакументы.

Пасля заканчэння трансляцыі ў 12.40 абітурыентам будзе прапанавана азнаёміцца з універсітэтам, наведаць аўдыторыі і лабараторыі з дапамогай віртуальнай экскурсіі. Пытанні ўсе жадаючыя змогуць задаць загадзя (іх можна будзе даслаць на адрас электроннай пошты biryukov@msu.by ці пакінуць у сацыяльных сетках, на старонках МДУ імя А. А. Куляшова УКантакце і Facebook), а таксама падчас трансляцыі ў каментарах пад відэа.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая