RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дзень піянерскай дружбы святкуюць у Беларусі

Дзень піянерскай дружбы святкуюць сёння ў Беларусі, як паведаміла старшыня Цэнтральнага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Аляксандра Ганчарова.

«У год 30-годдзя БРПА нам вельмі важна захоўваць найлепшыя традыцыі дзіцячага руху, пераемнасць пакаленняў і сістэму выхаваўчай працы. Варта падкрэсліць, што наша краіна – адна з нямногіх на постсавецкай прасторы, дзе піянерскі рух жыве і развіваецца ў новым, сучасным фармаце, грунтуючыся на прынцыпах грамадзянскасці, дабра, справядлівасці і сяброўства. Менавіта гэтыя непарушныя каштоўнасці мы выкарыстоўваем у сваіх формах і метадах працы з дзецьмі і падлеткамі», – сказала Аляксандра Ганчарова.

Паводле яе слоў, галоўная мэта дзіцячай грамадскай арганізацыі – выхаванне грамадзяніна-патрыёта. «Сёння можна з упэўненасцю заявіць: Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя развівае нефармальную адукацыю дзяцей і падлеткаў. БРПА – тэрыторыя дзяцінства. Безумоўна, мы шануем традыцыі. Але сённяшнія піянеры і акцябраты адрозніваюцца асаблівай актыўнасцю, камунікабельнасцю, прымаюць удзел у разнастайных праектах, гульнях, праяўляюць сваю творчасць і, як і ўся сучасная моладзь, маюць зносіны ў віртуальнай прасторы», – адзначыла старшыня ЦС БРПА.

Аляксандра Ганчарова падкрэсліла, што ў гэтым годзе святкаванне Дня піянерскай дружбы праходзіць анлайн па ўсёй краіне. Хлопцаў і дзяўчат чакаюць не толькі квэст-гульні, стварэнне віртуальных альбомаў піянерскай дружбы, але і стрым з Расіяй, Казахстанам і іншымі краінамі. «Многія прадстаўнікі старэйшага пакалення прайшлі школу піянерыі. Мы віншуем усіх з гэтым святам. Піянер – заўсёды першы. І сучасныя хлопцы і дзяўчаты таксама першыя ў цімураўскім, юнармейскім і юнкораўскім рухах», – дадала яна.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая