Дзіцячы сад № 5 адкрываецца сёння ў Крычаве. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні Крычаўскага райвыканкама Ірына Еўдакіменка.
«Раней у будынку, дзе зараз новы садок, размяшчалася сярэдняя школа. Пасля невялікай мадэрнізацыі і рамонту было прынята рашэнне зрабіць тут дашкольную ўстанову. Ужо сфарміравана 4 групы – больш за 70 чалавек. Ёсць магчымасць павялічыць іх колькасць, Садок разлічаны на 90 дашкалят», – расказала Ірына Еўдакіменка.
Месца для дзіцячага саду было абрана невыпадкова. У мікрараёне Сож працягваецца будаўніцтва жылых будынкаў, тут жа размяшчаюцца сацыяльныя дамы. «Мікрараён працягвае расці, разам з ім павялічваецца і колькасць сем’яў. На чарзе ў дзіцячы сад у гэтым раёне было 74 чалавекі», – адзначыла намеснік старшыні райвыканкама.
Фінансаванне праекта ішло з мясцовага бюджэту, быў таксама адкрыты дабрачынны рахунак.
Новы дзіцячы сад у Крычаве стане дзявятым па ліку. З яго ўводам у горадзе не застанецца чэргаў у дашкольныя ўстановы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.07.2025 - 14:23
З настроем і поўным ходам: у Шклоўскім раёне набірае абароты ўборачная
09.07.2025 - 10:14
У Магілёўскім раёне пачнуць добраўпарадкаванне тэрыторыі паркавай зоны мясцовай крыніцы
05.07.2025 - 15:44
«Усё вельмі весела і цікава». Госці свята «Купалле» ў Александрыі дзеляцца сваімі ўражаннямі
05.07.2025 - 12:33