RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дзякуючы работнікам культуры найбагацейшыя традыцыі Прыдняпроўскага краю перадаюцца з пакалення ў пакаленне – Леанід Заяц

Дзякуючы творчай штодзённай працы работнікаў культуры найбагацейшыя гістарычныя і культурныя традыцыі Прыдняпроўскага краю перадаюцца з пакалення ў пакаленне. На гэта звярнуў увагу, выступаючы сёння на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню работнікаў культуры, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.

«Кожны з вас уносіць вялікі ўклад у выхаванне новых пакаленняў беларусаў, якія ганарацца сваёй самабытнасцю, – падкрэсліў кіраўнік рэгіёна, звяртаючыся да работнікаў культуры і мастацтва вобласці. – Вы дапамагаеце нашай моладзі раскрываць свае таленты і здольнасці. Тысячы юных жыхароў Магілёўшчыны пры вашым садзейнічанні вучацца тварыць і гарманічна развіваюцца ў школах мастацтва, музыкі і танца».

Цяперашні няпросты год унёс карэктывы ў каляндар культурных падзей. Сітуацыя з распаўсюджваннем COVID-19 патрабавала адмены большасці масавых мерапрыемстваў. Тым не менш, у рэгіёне на высокім узроўні правялі дзяржаўныя святы, святыя для кожнага беларуса, – Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці нашай краіны. 

Паспяховым было і чарговае 11-е свята «Купалле – Александрыя збірае сяброў». Шматлікія госці атрымлівалі асалоду ад выступленняў артыстаў, знаёміліся з народнымі абрадамі, развучвалі народныя песні і танцы, дэгуставалі стравы нацыянальнай кухні і, вядома, выказвалі падзяку ўсім арганізатарам і ўдзельнікам.

Работнікі культуры Магілёўшчыны прынялі самы актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах. Да гэтай вялікай культурнай падзеі ў жыцці краіны рыхтаваліся ўсёй вобласцю. Была праведзена велізарная праца, да якой кожны падышоў творчаіз вялікай адказнасцю.

Поспехі на прафесійнай ніве работнікаў культуры Прыдняпроўскага краю не засталіся незаўважанымі. Так, у бягучым годзе ўказам Прэзідэнта ганаровае званне «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь» прысвоена выкладчыку Магілёўскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Рымскага-Корсакава Святлане Кундзянок. Творчыя калектывы Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра і Магілёўскай гарадской капэлы ўдастоены звання «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».

У Магілёўскай вобласці пастаянна праводзіцца работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў культуры. Штогод яны набываюць новае аблічча, канстатаваў Леанід Заяц. Прыклады гэтага года – мастацкі музей імя Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве, медыяцэнтр у Бялынічах, аб’екты культуры ў горадзе Асіповічы. «Павінен вас запэўніць: увага дзяржавы да сферы культуры і надалей будзе самай пільнай», – адзначыў кіраўнік рэгіёна.

Ён пажадаў усім работнікам культуры і ветэранам галіны моцнага здароўя, асабістага шчасця, натхнення, творчых удач, усеагульнага прызнання і павагі, а таксама ўручыў работнікам культуры і мастацтва ганаровыя граматы і падзякі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта. У ліку ўзнагароджаных:дырэктар– мастацкі кіраўнік ДУК «Магілёўскія гарадскія аркестры» Аляксандр Гарадкоў, настаўнік ДУА «Жыліцкая дзіцячая школа мастацтваў» Таццяна Пашкоўская, балетмайстар народнага ансамбля танца «Беларусь» раённага цэнтра культуры ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Бабруйскага раёна» Анжэла Салангіна, начальнік упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама Марына Клепчукова, рэжысёр Магілёўскага гарадскога Цэнтра культуры і вольнага часу Міхаіл Нікалаенка.

За дасягнутыя поспехі і высокі ўзровень выканальніцкага, выяўленчага майстэрства пасведчанні спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і падзячныя лісты Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Заяц уручыў моладзі рэгіёна. Заслужаныя ўзнагароды атрымалі: навучэнцы Магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў № 5 Анастасія Кацур, Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Марыя Стрыгун, Магілёўскага дзяржаўнага музычнага каледжа імяМ. А. Рымскага-Корсакава Аляксандр Капусцін і Яўген Архіпаў, Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава Данііл Лазарэнка, Магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў № 1 Анастасія Няфёдава, Круглянскай дзіцячай школы мастацтваў Аліна Нетукова, Бабруйскай раённай дзіцячай школы мастацтваў Уладзіслаў Хаванскі, Глускай дзіцячай школы мастацтваў Альбіна Лубкова, салістка ТАА «Прадзюсарскі цэнтр «Мюзік М» Ліліяна Садоўская, удзельніца ўзорнага аматарскага калектыву вакальнай эстраднай студыі «Crystal» КК «Магілёўскі гарадскі цэнтр культуры і вольнага часу» Ангеліна Волкава.

Мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў культуры, адбылося сёння ў Палацы культуры вобласці. Традыцыйна віноўнікі ўрачыстасці з усяго рэгіёна прымалі падарункі і віншаванні, для іх была арганізавана канцэртная праграма.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая