RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дзяржузнагарод Беларусі, медалёў і ганаровых званняў удастоены прадстаўнікі Магілёўскай вобласці

Дзяржаўных узнагарод удастоены 96 прадстаўнікоў розных галін за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у забеспячэнне абараназдольнасці краіны і ўмацаванне грамадскага парадку, развіццё сельскай і дарожнай гаспадаркі, чыгуначнага і нафтаправоднага транспарту, заслугі ў сферах адукацыі, навукі, культуры, мастацтва і спорту. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У прыватнасці, ордэнам Пашаны ўзнагароджаны старшы электрамеханік па абслугоўванні і рамонце прылад чыгуначнай аўтаматыкі і тэлемеханікі Асіповіцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі Пётр Панасюк.

У адпаведнасці з указам заслугі работнікаў розных сфер таксама адзначаны медалямі і ганаровымі званнямі. Так, медалёў «За працоўныя заслугі» ўдастоены дырэктар ліцэя Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Георгій Голікаў, дзяжурны лакаматыўнага дэпо Асіповічы транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Леанід Хаецкі, начальнік вытворча-тэхнічнага цэнтра ўстановы «Магілёўскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусі» Уладзімір Чырва. Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова Якаў Рыер. Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь» прысвоена выкладчыку па класе фартэпіяна Магілёўскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. А. Рымскага-Корсакава Святлане Кундзянок, а званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» – дэкану факультэта педагогікі і псіхалогіі дзяцінства Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова Ірыне Камаровай.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая