Дэлегацыя экспертаў Савета Еўропы 7 лютага наведае Кіраўскі раён, дзе вывучыць беларускі вопыт стварэння і працы асацыяцый мясцовых Саветаў дэпутатаў і магчымасці аказання практычнай дапамогі ва ўдасканаленні іх дзейнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.
У складзе дэлегацыі – праграмны каардынатар Дэпартамента па дэмакратычным упраўленні Генеральнага дырэктарата Савета Еўропы Сільвія Іванова і начальнік дэпартамента па супрацоўніцтве Сакратарыята Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы Дзмітрый Марчанкаў. «Яны возьмуць удзел у нарадзе па актуальных пытаннях дзейнасці асацыяцый мясцовых Саветаў дэпутатаў і ўдасканаленні іх працы на прыкладзе Магілёўскай вобласці. Адбудзецца абмен думкамі па арганізацыйна-прававых асновах працы асацыяцый мясцовых самакіраванняў у краінах Савета Еўропы і Беларусі», – адзначылі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.
Акрамя таго, эксперты наведаюць сельскагаспадарчы каледж і гістарычны комплекс-музей у аграгарадку Жылічы, а таксама вывучаць працу мясцовых уладаў па стварэнні ўмоў для жыццезабеспячэння грамадзян і павышэнні камфортнасці іх пражывання.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.06.2025 - 15:55
«Зыходзячы з вастрыні бягучага моманту». На чым Прэзідэнт заклікаў засяродзіцца краіны ЕАЭС
24.06.2025 - 14:24
22.06.2025 - 10:43
21.06.2025 - 18:48
Анатоль Ісачанка: у гэтых злачынстваў няма тэрміну даўніны, іх нельга забыць і немагчыма дараваць
19.06.2025 - 18:07