Фан-зона адкрыецца ў абласным цэнтры падчас II Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама Дзмітрый Лацянкоў.
Галоўнай пляцоўкай для адсочвання падзей Еўрапейскіх гульняў у горадзе на Дняпры стане тэрыторыя, якая знаходзіцца побач з атракцыёнамі па праспекце Пушкінскім. На ёй усталююць вялікі экран, гукаўзмацняльную і светлавую апаратуру. Запланаваны час працы зоны – з 10.00 да 22.00. На працягу спаборніцкага перыяду тут будуць збірацца гледачы, балельшчыкі і турысты для сумеснага прагляду спартыўных спаборніцтваў. У вячэрні час пляцоўка будзе выконваць таксама канцэртна-забаўляльныя функцыі.
II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года на 12 спартыўных аб’ектах. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграе 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў дзевяці відах стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа. Спаборніцтвы па бадмінтоне, боксе, веславанні на байдарках і каноэ і дзюдо пройдуць у рангу чэмпіянатаў Еўропы.
Па матэрыяле mogilevnews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.08.2025 - 11:37
Новыя спартовыя пляцоўкі з'явіліся ў адзінаццаці школах Магілёва
11.08.2025 - 09:33
Хакеісты «Магілёва» былі мацнейшымі за «Славуціч» у матчы Кубка Салея
07.08.2025 - 08:47
«Магілёў» і «Славуціч» атрымалі перамогі ў матчах Кубка Салея