Фан-зоны II Еўрапейскіх гульняў арганізуюць па ўсёй краіне. У Магілёве яна размесціцца на пляцоўцы каля Палаца культуры вобласці, у Бабруйску – на стадыёне імя Аляксандра Пракапенкі, паведамілі ў прэс-службе дырэкцыі маючага адбыцца спартыўнага форуму.
Штодня з 21 па 30 чэрвеня з 17.00 да 23.00, а ў дні адкрыцця і закрыцця Еўрагульняў – 21 і 30 чэрвеня – да 00.30 заўзятары змогуць паглядзець самыя значныя спартыўныя спаборніцтвы на вялікіх экранах, паўдзельнічаць у конкурсах і інтэрактыўных гульнях. Будзе працаваць дзіцячая міні-фан-зона з гульнямі і забаўкамі. На пляцоўках пройдуць канцэрты з удзелам беларускіх выканаўцаў і гуртоў. Акрамя гэтага, магілёўцаў чакаюць паказальныя выступленні клубаў усходніх адзінаборстваў, майстар-класы фітнес-клубаў, турнір па лазертагу, конкурс караоке, стэндап-канцэрт, дыскатэкі і інш. На тэрыторыі фан-зоны будзе даступны бясплатны Wi-fi.
Падрабязны расклад культурнай праграмы ў фан-зоне можна знайсці на афіцыйным сайце II Еўрапейскіх гульняў 2019 у Мінску www.minsk2019.by у раздзеле «Беларусь».
II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. У спаборніцтвах прыме ўдзел больш за 4 тыс. спартсменаў з 50 дзяржаў, яны будуць змагацца ў 15 відах спорту.
Праграма працы фан-зоны ў Магілёве
21 чэрвеня
– канцэрт ад арт-каманды «Днепр-stars» (Павел Любчанка, дуэт «ПРО баян», Алекша Чорны, група падтрымкі «X-RAY»);
– выступленне гурта «Усе чужыя»;
– трансляцыя цырымоніі адкрыцця Еўрапейскіх гульняў;
22 чэрвеня
– трансляцыя «Мастацкая гімнастыка. Акрабатыка. Самба»;
– міні-канцэрт «Дзень усенароднай памяці»;
23 чэрвеня
– трансляцыі «Мастацкая гімнастыка. Акрабатыка. Самба»;
– прэзентацыя фітнес-клуба;
– выступленне гурта «Сяргей Канаплёў і кампанія»;
– прэзентацыя альбома рэп-выканаўцы SUHAR MAX;
– дыскатэка ад клуба «Форум»;
24 чэрвеня
– трансляцыі «Дзюдо. Мастацкая гімнастыка. Акрабатыка»;
– выступленне бітбаксёра Міхася Снарскага;
– паказальныя выступленні клубаў усходніх адзінаборстваў;
– дыскатэка ад клуба «Форум»;
25 чэрвеня
– трансляцыі «Дзюдо. Настольны тэніс. Скачкі на батуце. Аэробіка»;
– прэзентацыя фітнес-клуба;
– выступленне гурта скейтараў з Магілёва;
– выступленне гурта «LIS»;
– конкурс караоке ад караоке-клуба «Істэрыка»;
– дыскатэка ад клуба «Эдэм»;
26 чэрвеня
– трансляцыі «Настольны тэніс. Лёгкая атлетыка»;
– турнір па лазертагу;
– прэзентацыя фітнес-клуба;
– стэндап-канцэрт ад Магілёўскага клуба «Stand Up»;
– выступленне гурта «MOVA»;
– дыскатэка ад клуба «На Дуброўцы»;
27 чэрвеня
– трансляцыі «Стральба стэндавая. Веласпорт»;
– конкурс караоке ад караоке-клуба «Істэрыка»;
– выступленне Антона Дзявяткіна;
– дыскатэка ад клуба «Мацярык»;
28 чэрвеня
– трансляцыі «Стральба кулявая. Бадмінтон»;
– па асобным плане (у сувязі з мерапрыемствамі ў межах Дня горада);
29 чэрвеня
– трансляцыі «Каратэ. Пляжны футбол. Бадмінтон. Бокс. Веласпорт. Настольны тэніс. Барацьба грэка-рымская»;
– выступленне гурта «Гур рэактыў»
– дыскатэка ад DJ Аліна Караваева;
30 чэрвеня
– трансляцыі «Каратэ. Веласпорт. Урачыстая цырымонія закрыцця»;
– выступленне гурта «SkyNet».
* у праграме магчымы змены і дапаўненні
Праграма працы фан-зоны ў Бабруйску
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 10:57
Адкрытае першынство па джып-спрынце «Дарогамі Перамогі» пройдзе 27 красавіка ў Бабруйскім раёне
18.04.2025 - 09:19
Магіляўчанка Сюзанна Валадзько заваявала бронзу чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы
16.04.2025 - 09:26
«Барысфен» і «Гродна-93» перамаглі на фінішы рэгулярнага сезона чэмпіянату Беларусі
11.04.2025 - 12:34
Аліна Шаўчук стала чэмпіёнкай Еўропы па барацьбе ў вазе да 68 кг
10.04.2025 - 11:42
Бабруйчанка Аліна Шаўчук выйшла ў фінал чэмпіянату Еўропы па барацьбе