Фінал абласнога каманднага турніру па праграмаванні CodingFest адбудзецца 20 лістапада. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім агенцтве рэгіянальнага развіцця.
Па словах кіраўніка праекта Святланы Януковіч, восеньскі конкурс стаў чаканым многімі профільнымі ўстановамі адукацыі, а з мінулага года ўнесены ў пералік стартап-мерапрыемстваў Міністэрства эканомікі. Тут пачынаючыя праграмісты могуць сустрэцца са спецыялістамі і атрымаць рэкамендацыі па створаным праграмным прадукце.
У завочным этапе юбілейнага пятага турніру прыняло ўдзел 15 праектаў. У фінал прайшло 9. Гэта работы школьнікаў з Краснаполля і Бабруйска, студэнтаў Беларуска-Расійскага ўніверсітэта і ўніверсітэта харчавання, навучэнцаў сацыяльна-гуманітарнага, будаўнічага і тэхналагічнага каледжаў. Тэматыка праектаў самая разнастайная: гульня з дапоўненай рэальнасцю, віртуальныя музеі, сацыяльны дадатак для падтрымкі валанцёрскага руху, аўтаматызаваны кантроль якасці зварачных работ і інш.
Арганізатарам турніру выступае Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця пры падтрымцы камітэта эканомікі і галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.
Традыцыйна партнёрамі і спонсарамі турніру выступаюць найбуйнейшыя IT-кампаніі Магілёва: EPAM, Artezio, AheadWorks, Awem, iTechart і IT-акадэмія «Шаг» (Бабруйск).
Праграма фіналу турнірупа праграмаванні CodingFest-5
Месца правядзення: інкубатар малога прадпрымальніцтва ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця» (Магілёў, б-р Юбілейны, 21, каворкінг-цэнтр)
09.30–10.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў, знаёмства і зносіны.
10.00–10.10 Адкрыццё турніру. Прывітальнае слова.
10.10–11.50 Майстар-класы ад экспертаў і ментараў.
«Дзесяць правілаў поспеху»
Ілья Макавецкі, дэкан эканамічнага факультэта МАУВА «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт»
«Што такое франтэнд? Як стаць франтэнд-распрацоўшчыкам?»
Максім Мацвеенка, распрацоўшчык, EpamSystems
11.50–12.00 Кава-паўза.
12.00–12.30 Прадстаўленне экспертаў, ментараў. Прэзентацыя каманд удзельнікаў і ідэй праектаў.
12.30–14.00 Аб’яднанне ў праектныя групы. Абмеркаванне праектаў з ментарамі. Праца над праектамі. Дапрацоўка праектаў. Унясенне змяненняў у прэзентацыю. Кансультацыя ментараў (iTechArtGroup, Artezio, AwemGames, EpamSystems, Aheadworks).
14.00–15.30 Агульны збор удзельнікаў. Прэзентацыя праектаў экспертнаму журы.
15.30–16.00 Перапынак.
16.00–16.30 Закрыццё турніру. Абвяшчэнне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 10:29
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 26 красавіка ў Магілёўскім інстытуце МУС
22.04.2025 - 09:31
Моладзевы электронны кірмаш вакансій пройдзе 24 красавіка ў Магілёве
18.04.2025 - 11:00
17.04.2025 - 09:30
Лепшага першакурсніка вызначылі ў Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС Рэспублікі Беларусь