Фінальныя спаборніцтвы ХІІІ зімовай абласной спартакіяды работнікаў ЖКГ стартуюць у Магілёве 25 студзеня. Мерапрыемства збярэ без малога 30 каманд камунальных прадпрыемстваў рэгіёна, адзначыў намеснік старшыні абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў.
Удзельнікі спаборніцтваў будуць спаборнічаць у лыжных гонках, шашках, шахматах, більярдзе, дартсе, настольным тэнісе, плаванні, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Урачыстая цырымонія адкрыцця спартакіяды пачнецца ў 10.00 у спарткомплексе Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання.
Спартакіяда праводзіцца па сумесным рашэнні калегіі ўпраўлення ЖКГ Магілёўскага аблвыканкама і прэзідыума абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.10.2025 - 12:42
20.10.2025 - 09:02
Баскетбалісты «Барысфена» здабылі чацвёртую перамогу на старце чэмпіянату Беларусі
15.10.2025 - 10:45
Хакеісты «Дынама-Шынніка» атрымалі шостую запар перамогу ў МХЛ
13.10.2025 - 11:44
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ