У Магілёўскай вобласці скарэкціраваны графік трэцяга этапу рэпетыцыйнага тэставання. Пра гэта паведаміў начальнік рэгіянальнага цэнтра тэставання Аляксандр Даўгалёў. РТ пераносіцца на больш позні тэрмін і будзе працягвацца да 24 мая.
Трэці этап рэпетыцыйнага тэставання – самы папулярны ў будучых студэнтаў. Праверыць свае веды па розных прадметах у нашай вобласці абітурыенты змогуць у Магілёве, Горках і Клімавічах. Тэрміны тэставання пераносяцца з-за новых рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя і Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Цяпер абітурыенты павінны знаходзіцца на большай адлегласці адзін ад аднаго, а значыць, адна аўдыторыя зможа прыняць менш людзей, – паведаміў Аляксандр Даўгалёў. Аўдыторыі перад тэставаннем прадызынфікуюць і праветраць. Таксама сачыць за самаадчуваннем абітурыентаў будуць медыкі.
Усім удзельнікам тэставання ўжо прыйшлі лісты аб тым, што іх заяўкі ануляваныя, а аплата за сеанс вернутая ў асабісты кабінет абітурыента. Новая рэгістрацыя пачнецца з 1 красавіка. Калі па якой-небудзь прычыне абітурыент прапусціў рэпетыцыйнае тэставанне, то прайсці яго можна ў дадатковы дзень, 24 мая, але толькі па адным з прадметаў.
Тэрміны цэнтралізаванага тэставання пакінулі без зменаў – яно адбудзецца з 13 чэрвеня па 12 ліпеня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2025 - 16:55
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 23 жніўня
20.08.2025 - 16:04
Новая школа ў Магілёве на 1020 месцаў з басейнам. Як зменьваецца сістэма адукацыі горада
20.08.2025 - 14:10
Старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін правёў асабісты прыём грамадзян
19.08.2025 - 14:40