Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 19 красавіка ў гарадах і раёнах Магілёўшчыны, будзе прысвечаны барацьбе з карупцыяй. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.
Кіруючыя работнікі аблвыканкама, яго структурных падраздзяленняў і абласных ведамстваў, якія ўваходзяць у складінфармацыйных груп, пад кіраўніцтвам членаў абласнога выканаўчага камітэта, а таксама члены інфармацыйных груп гар- і райвыканкамаў, адміністрацый Магілёва і Бабруйска выступяць у працоўных калектывах рэгіёна. Яны раскажуць пра негатыўны ўплыў карупцыі на сацыяльна-эканамічныя працэсы, беларускім заканадаўстве і міжнародным супрацоўніцтве па гэтым напрамку, суб’ектах процідзеяння карупцыі, адказнасці за ўчыненне супрацьпраўных дзеянняў, а таксама дадуць характарыстыку стану карупцыйнай злачыннасці ў Магілёўскай вобласці.
У якасці дадатковай будзе разгледжана тэма «Аб радыяцыйна-экалагічнай абстаноўцы ў Магілёўскай вобласці і мерах па далейшай ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС». Удзельнікі АДІ таксама паведамяць аб ахове жыцця і здароўя дзяцей, прафілактыцы траўматызму.
Матэрыялы для членаў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка