Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 17 студзеня ў гарадах і раёнах Магілёўшчыны, будзе прысвечаны Году малой радзімы і знакавым падзеям 2018 года. Пра гэта паведамілі ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
Кіруючыя работнікі аблвыканкама, яго структурных падраздзяленняў і абласных ведамстваў, якія ўваходзяць у склад інфармацыйных груп, пад кіраўніцтвам членаў абласнога выканаўчага камітэта, а таксама члены інфармацыйных груп гар- і райвыканкамаў, адміністрацый Магілёва і Бабруйска выступяць у працоўных калектывах рэгіёна. Яны паведамяць аб выніках рэалізацыі рэспубліканскай праграмы мерапрыемстваў па акрэсленай тэматыцы, раскажуць аб навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў, стварэнні камфортных умоў для пражывання грамадзян, сумесных з суайчыннікамі праектах за мяжой, інавацыйнай дзейнасці, выхаванні ў моладзі любові да роднай зямлі, захаванні гісторыка-культурных і маральных каштоўнасцяў, перспектывах развіцця рэгіёнаў і населеных пунктаў Беларусі ў 2019 годзе і інш.
У якасці дадатковых будуць разгледжаны тэмы: «Імі ганарыцца Магілёўшчына: да 81-ай гадавіны стварэння Магілёўскай вобласці» і «Страхаванне здароўя крэдытаатрымальнікаў – гарантыя забеспячэння банкаўскіх абавязацельстваў у непрадбачанай сітуацыі».
Матэрыялы для членаў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп .doc (181.5 КБ)
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.11.2025 - 11:59
Мясцовая вертыкаль, рэктары, кіраўнік МТЗ і дыпламаты. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
19.11.2025 - 09:35
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
14.11.2025 - 20:36
12.11.2025 - 16:59
Як робяць каўбасу з казляціны, якую ацаніў Аляксандр Лукашэнка