Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе сёння ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны абароне мацярынства і дзяцінства ў Рэспубліцы Беларусь.
Кіруючыя работнікі аблвыканкама, яго структурных падраздзяленняў і абласных ведамстваў, якія ўваходзяць у склад інфармацыйных груп пад кіраўніцтвам членаў абласнога выканаўчага камітэта, а таксама члены інфармацыйных груп гар- і райвыканкамаў, адміністрацый Магілёва і Бабруйска выступяць у працоўных калектывах рэгіёна. Яны раскажуць аб дасягненнях у сферы аховы здароўя маці і дзіцяці, сістэме дзяржаўных дапамог, прававых гарантыях, сацыяльным абслугоўванні сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей, фарміраванні традыцыйных каштоўнасцяў шлюбу, мацярынства і бацькоўства, аказанні падтрымкі ў перыяд падрыхтоўкі да новага навучальнага года і інш.
У якасці дадатковых будуць разгледжаны тэмы: «Прафілактыка наркаманіі ў Беларусі», «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці Магілёўскай вобласці ў першым паўгоддзі 2019 года», «Аператыўная абстаноўка ў вобласці. Заблудзіліся ў лесе. Навальніцы і шквалістае ўзмацненне ветру».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 15:15
28.05.2025 - 16:11
27.05.2025 - 10:56
Алена Пруднікава-Кірпічонак прадстаўлена на пасадзе намесніка старшыні Магаблвыканкама
22.05.2025 - 14:25
20.05.2025 - 11:19
Выязны прыём 23 мая ў Хоцімскім раёне правядзе Аляксандр Гарошкін