Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 16 жніўня ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны маладзёжнай палітыцы ў краіне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
Кіруючыя работнікі аблвыканкама, яго структурных падраздзяленняў і абласных ведамстваў, якія ўваходзяць у склад інфармацыйных груп пад кіраўніцтвам членаў абласнога выканаўчага камітэта, а таксама члены інфармацыйных груп гар- і райвыканкамаў, адміністрацый Магілёва і Бабруйска выступяць у працоўных калектывах рэгіёна. Яны раскажуць пра заканадаўчыя і праграмныя дакументы, пра сістэму адукацыі, падтрымку таленавітай моладзі, забеспячэнне занятасці, замацаванне маладых кадраў на сяле, валанцёрскі рух, фарміраванне здаровага ладу жыцця, умацаванне інстытута сям’і, прафілактыку асацыяльных праяў у маладзёжным асяроддзі і інш.
У якасці дадатковай будзе асвятляцца тэма захавання мер пажарнай бяспекі ў арганізацыях Магілёўскай вобласці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка